ПАДЗЕІ ДНЯ:
Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча.
Пэкін – пачатак візыту прэм'ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча ў Кітай.
Масква – шэсьце па Гогалеўскім бульвары ў памяць пра забітых пяць гадоў таму адваката Станіслава Маркелава і журналістку Анастасіі Бабуравай.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:
1903 – абвешчана першая ў сьвеце велагонка «Тур дэ Франс».
1911 – заснаваная Менская гарадзкая бібліятэка.
1918 – бальшавікамі разагнаны Ўсерасейскі ўстаноўчы сход, у якім у выніку выбараў бальшавікі атрымалі меншасьць.
1963 – першы выступ гурта «Бітлз» на тэлебачаньні.
1970 – пуск першага тралейбуса ў Магілёве.
1978 – у Нямеччыне зроблены апошні аўтамабіль «Фальксваген-жук»
У гэты дзень нарадзіліся:
1916 – Залман Капыскі, беларускі гісторык.
1931 – Натальля Паплаўская, беларуская мастачка.
1972 – Сяргей Міхалок, беларускі сьпявак, лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкі».
У гэты дзень памерлі:
1656 – Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзяяч ВКЛ.
1862 – Міхал Без-Карніловіч, вайсковы тапограф і статыстык, аўтар кнігі «Гістарычныя зьвесткі пра знакамітыя мясьціны ў Беларусі».
1944 – Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Свабода нараджае анархію, анархія прыводзіць да дэспатызму, а дэспатызм вяртае да свабоды. Мільёны загінулі, так і не дамогшыся трыюмфу ніводнай з гэтых сыстэмаў.
Анарэ дэ Бальзак