Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 студзеня: дары вешчуноў у Менску, 50 год Федарэнку


Сёньня Андрэю Федарэнку – 50
Сёньня Андрэю Федарэнку – 50

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У менскім офісе Партыі БНФ – брыфінг, прысьвечаны 25-й гадавіне пастановы Саўміна пра ўвекавечаньне ахвяраў Курапатаў. Пачатак а 14-й.

У менскім храме Ёвы Шматпакутнага пры Доме міласэрнасьці адкрыецца кругласутачны доступ да «дароў вешчуноў», хрысьціянскіх рэліквіяў, прывезеных з Афонскага манастыра. Рэліквіі ўяўляюць сабой невялікія залатыя падвескі, упрыгожаныя тонкім арнамэнтам.

Дэлегацыя Расеі зьбіраецца наведаць амэрыканскую турму на Кубе Гуантанама, дзе больш за 10 гадоў утрымліваецца расейскі грамадзянін Равіль Мінгазаў. ЗША падазраюць, што Мінгазаў праходзіў падрыхтоўку ў тэрарыстычных лягерах у Аўганістане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1979 – Усесаюзны перапіс. У Беларусі налічылі 9 560 000 чалавек.

2010 – першы тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, у выніку якіх перамог Віктар Януковіч.

У гэты дзень нарадзіліся:

1732 – Станіслаў Аўгуст Панятоўскi, апошні кароль Рэчы Паспалітай.

1884 – Антон Луцкевіч, грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, публіцыст.

1904 – беларускі дзіцячы пісьменьнік Алесь Якімовіч.

1917 – беларускі мастак Антон Бархаткоў, майстар у галіне лірычнага пэйзажу, партрэта і тэматычнай карціны.

1964 – беларускі пісьменьнік Андрэй Федарэнка, ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа. Чытачы і крытыка адзначылі ягоныя раманы «Мяжа», «Рэвізія», аповесьць «Вёска» і гістарычны твор пра Слуцкае паўстаньне «Нічые». Як піша крытык Ганна Кісьліцына, «такога канцэнтрату нацыянальнай ідэі, як у кнізе «Нічые» Федарэнкі, я не адчувала нават у спрэсаваным паветры памяшканьня БНФ».

У гэты дзень памерлі:

2004 – Чэслаў Немэн, польскі музыка, народжаны ў Беларусі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Расейская літаратура падмазвае румянамі шчокі і робіць плястычныя апэрацыі, а беларуская па-маладому квітнее. У яе столькі дыялектаў, столькі магчымасьцяў, такія квяцістыя мэтафары! Ёй ёсьць адкуль чэрпаць і браць. Увогуле, як паглядзець, малыя літаратуры цяпер на ўздыме, і за імі будучыня.

Андрэй Федарэнка ў інтэрвію Радыё Свабода
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG