Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей: Мова вылучае мяне з натоўпу і спараджае давер да мяне


Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Недзе ва ўзросьце 22 гадоў. Проста рашыў і пачаў. Галоўную ролю адыграла інфармацыя, якую я чуў і чытаў – ад выкладчыкаў ва ўнівэрсытэце і аўтарытэтных людзей у сеціве. Вялікую ролю адыгралі матэрыялы, напісаныя З.Пазьняком, вывучэньне гісторыі на ўсіх этапах адукацыі. Мне пашчасьціла, бо ў школе я засьпеў час, калі пачалі выкладаць «беларускую» вэрсію гісторыі. Падручнікі хутка замянілі на «больш правільныя», але інфармацыя ў школьным узросьце сьлед гэта пакінула такі, які складана пераацаніць.

2. Паўсюль.

3. Яна вылучае мяне з натоўпу і спараджае давер да мяне, умацоўвае маю рэпутацыю як інтэлектуальнага і ўвогуле высокаразьвітага чалавека.

4. Цяжкасьці ў тым, што яе цяжка вывучаць, удасканальваць. Бракуе магчымасьцяў разьвіць яе да найвышэйшага роўню. А так у грамадзтве цяжкасьцяў ніякіх настолькі сур'ёзных, што пра іх трэ было б згадваць. Цяжкасьці ў тым, што амаль нідзе няма беларускамоўнага абслугоўваньня – гэта непрыемна і нязручна.

5. Павялічваць колькасьць адукацыйных матэрыялаў – па мове, гісторыі, культуры. Даваць практычныя парады людзям. Ня толькі разважаньні, ня толькі навіны, але і парады, як лепей дзейнічаць чалавеку і чаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG