Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ільля Копыл: Юрась Бушлякоў тлумачыў мне асаблiвасьцi вымаўленьня i правапicy


Ільля Копыл
Ільля Копыл

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. У Нябышынскай сямiгадовай школе я навучаўся на роднай мове, усе прадметы выкладалicя па-беларуску. Бягомльская сярэдняя школа ўжо была рускамоўнай. Стаўленьне да гэтага было нармальнае, таму што мы ня ведалi гicторыi Беларусi.

Я – былы афiцэр Савецкай Армii, 27 гадоў служыў i пражываў па-за межамi Беларусi. Таму ад маёй роднай мовы нiчога не засталося. Я на рускай мове размаўляў без акцэнту.

Пасьля звальненьня з армii я вярнуўся ў Менск на сталае месца жыхарства. Але i тут родная мова не гучала. Упершыню я яе пачуў у 1989 годзе, калi адбывалiся выбары народных дэпутатаў СССР. Я вёў агiтацыю за кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Рыгоравiча Жураўлёва, а яго падтрымлiваў БНФ. Вось на такix мiтынгах я i пачуў родную мову i ўбачыў Бела-чырвона-белы Сьцяг. У 1990 годзе ўжо мяне самога высунулi па месцу працы кандыдатам у дэпутаты Менгарсавету. Я зьвярнуўся ў Цнянскую раду БНФ па падтрымку. Там ужо большасьць сяброў iмкнулicя размаўляць на беларускай мове, але размаўлялi вельмi кепска. Але працэс пайшоў. Я стаў набываць беларускiя газэты, часопiсы, кнiгi. Празь нейкi час я даведаўся пра ТБМ. Туды зьбiралicя
людзi ў большасьцi беларускамоўныя. Я ж размаўляў на жахлiвай трасянцы. Аднойчы я нават зьвярнуўся да Алега Трусава па параду, як хутчэй авалодаць мовай. Ён адказаў: «Проста размаўляй i нават не заўважыш, як навучысься. У 2004 годзе дзякуючы Вiнцуку Вячорку, я пазнаёмiўся зь Юрасём Бушляковым –
ВЕЧНАЯ ЯМУ ПАМЯЦЬ – i Юрась на працягу некалькiх дзён па паўгадзiны тлумачыў мне асаблiвасьцi вымаўленьня i правапicy. Iмкнуся пicaць толькi на роднай мове. А як я зараз размаўляю, збоку больш бачна.

2. Мовай карыстаюся, калi пападаю ў беларускамоўнае асяродзьдзе, цi cустракаюся зь людзьмi, якiя размаўляюць на роднай мове. Па тэлефоне заўсёды адказваю па-беларуску, рэакцыя ў людзей на гэта розная. Кнiгу «Нябышына. Вайна» напicaў на беларускай мове, але ёсьць русiзмы. Вершы на роднай мове не атрымлiваюцца, не хапае патрэбных слоў.

3. У працы – нiяк не дапамагла i не нашкодзiла. А вось у жыцьцёвых сытуацыях, дзякуючы мове, у мяне паявiлicя сябры i шмат знаёмых. Я больш упэўнена адчуваю сябе на мерапрыемствах, дзе ўжываецца родная мова. I дзякуючы гэтаму я доўгi час дасылаў лicты на Свабоду.

4. Цяжкасьцяў не заўважыў.

5. У 2011 годзе на хвалях Свабоды i на сайце была адчынена тэма: «Верш на Свабоду». Тэма захапiла шмат аматараў (дваровай) паэзii. Там шмат добрых вершаў, пicaлi i вядомыя паэты. Пicaлi i на роднай i на рускай мове. Зараз гэта далёка ў архiве. Добра было б выпусьцiць кнiгу вершаў i на беларускай i што ёсьць на рускай – зрабiць разьдзел на рускай. Некалькi гадоў таму такая кнiга на Свабодзе ужо выдавалася i там былi вершы на розных мовах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG