11:32
10.1.2014
Валжанкінай, абвінавачанай па артыкуле 428 Крымінальнага кодэкса ( Службовая халатнасьць) пагражае да 5 гадоў зьняволеньня.
11:24
10.1.2014
Пракурор Жэчка пачаў зачытваць абвінавачваньне Аляксандру Шураву, які працаваў лекарам-анэстэзіёлягам цэнтра «Экамэдсэрвіс». Ён лекар вышэйшай катэгорыі, кіраваў групай лекараў-анэстэзіёлягаў, мусіў кантраляваць працу апаратаў, паведамляць пра ўсе непаладкі, ствараць умовы для бясьпекі працы, не дапускаць працы на няспраўным абсталяваньні.
Але паводле пракурора, Шураў з-за нядбайнасьці не выканаў свае абавязкі пры падрыхтоўцы апэрацыі Кубаравай. Выкарыстаў заведама непрацуючы апарат для анэстэзіі з штучнай вэнтыляцыяй лёгкіх, бо ня быў забясьпечаны газавы і гема--дынамічны маніторынг, як патрабуе інструкцыя.

11:18
10.1.2014
Можна дадаць, што гендырэктрам Валжанкіна стала толькі 1 сакавіка 2013 году, да таго была галоўным лекарам, і гэтыя абавязкі на ёй засталіся. А ўжо 26 сакавіка адбылася апэрацыя. Лекар-анэстэзіёляг Шураў, паводле пракурора, ведаў пра няспраўнасьці апарату, але пачаў апэрацыю. Пракурор пералічыў некалькі тэхнічных няспраўнасьцяў самога апарату і газавага аналізатара, з дапамогай якога сочаць за станам пацыента. Паводле пракурора, гэты маніторынг увогуле не праводзіўся. Таму ў 17.53 адбыўся збой апарату. Апарат падаў гукавы сыгнал. Пульс зьнік. Шураў спрабаваў перазапусьціць апарат. У 18.19 апарат уключыўся і зноў паказаў «тэхнічную памылку». Пракурор пералічвае парамэтры пацыенткі. У 18.47 — зноў «тэхнічная памылка». Такім чынам, апарат працаваў нестабільна, і за гэты час сэрца спынілася. Перавялі на ручную вэнтыляцыю лёгкіх, зьнешні масаж сэрца, увялі лекавыя апараты. Сэрца ў Кубаравай зноў запрацавала, але доўгі час яна была без сьвядомасьці.
Яе даставілі ў рэанімацыю, і з 27 сакавіка па 23 красавіка яна прабыла там з дыягназам — кома, ацёк мозгу, сардэчная недастатковасьць, пнэўманія, ныркавая недастатковасьць. Лячылі там правільна, але стан пагаршаўся, і 23 красавіка Кубарава памерла. Паводле заключэньня камісіі, прычынай стала «амярцьвеньне мозгу ў выніку кіслароднага галаданьня».
Пракурор спаслаўся і на інструкцыю Міністэрства аховы здароўя, якая забараняла праводзіць апэрацыі пад агульнай анэстэзіяй са штучнай вэнтыляцыяй лёгкіх без газава-аналізатарнага маніторынгу. А фактычна гэта адбылося. Апарат не працаваў і лекары мусілі прадбачыць наступствы. Зьмякчаючых абставінаў пракурор ня бачыць.

10:55
10.1.2014
Валжанкіна, паводле пракурора, не забясьпечыла азнаямленьне галоўнага інжынэра з інструкцыямі па арганізацыі тэхабслугі апарата і ягонага рамонту, не прыняла захадаў па часоваму прыпыненьню працы апарата, які быў няспраўны, на час апэрацыі Кубаравай, што прывяло да сьмерці пацыенткі па неасьцярожнасьці.
10:45
10.1.2014
Пачалося судовае сьледзтва. Пракурор Жэчка пачаў зачытваць абвінавачваньне да былой гендырэктаркі Цэнтру Галіны Валжанкінай. Яна абвінавачваецца ў нядбайным выкананьні сваіх абавязкаў, што выявілася ў адсутнасьці кантролю за спраўным станам апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, што прывяло да сьмерці пацыенткі. Валжанкіна выконвала і функцыі галоўнага лекара і несла адказнасьць за працэс лячэньня.
10:37
10.1.2014
Суд наклаў арышт на маёмасьць «Экамэдсэрвіса» ў межах выстаўленага патрабаваньня — 10 мільярдаў 20 мільёнаў рублёў.
10:26
10.1.2014
Судзьдзя апытала меркаваньні бакоў аб неабходнасьці накладаньня арышту на маёмасьць «Экамэдсэрвіса» ў сувязі з буйным пазовам аб кампэнсацыі. Прадстаўнік «Экамэдсэрвіса» выступіў супраць. Судзьдзя пайшла на 10 хвілін на перапынак, каб вырашыць пытаньне з арыштам маёмасьці.
10:16
10.1.2014
Судзьдзя назвала суму пазову да «Экамэдсэрвіса» ад Юрыя Кубарава — 5 мільярдаў рублёў за маральную шкоду і 10 мільёнаў рублёў за матэрыяльную.
Такія ж сумы і ад Алы Кубаравай — 5 мільярдаў і 10 мільёнаў.
Такім чынам агулам да «Экамэдсэрвіса» — 10 мільярдаў 20 мільёнаў рублёў.
У якасьці грамадзянскага адказчыка суд прызнаў юрыдычную асобу — «Экамэдсэрвіс».

10:08
10.1.2014
Працэс аднавіўся. У залі таксама прысутнічае маці памерлай Юлі Кубаравай Ала Кубарава, якая ўчора была прызнаная судом грамадзянскім пазоўнікам.