Вынікі году ў перадачы «Праскі акцэнт» падводзяць эканамісты Яраслаў Раманчук, Леанід Злотнікаў і Аляксандар Чубрык.
Цыганкоў: Калі казаць пра эканамічныя вынікі году, дык адна з самых першых лічбаў, якая кідаецца ў вочы, — гэта вельмі малы рост валавога ўнутранага прадукту. Канчатковыя вынікі году яшчэ не вядомыя, але выглядае, што гэты рост будзе каля аднаго працэнта, у той час як плянам было прадугледжана каля васьмі.
Гадамі незалежныя эканамісты гавораць, што ўраду ў нашай эканамічнай сытуацыі ня трэба гнацца за лічбамі, ня трэба гнацца за чыстым ростам, а, маўляў, трэба больш браць пад увагу якасныя паказчыкі. Вось нарэшце нібыта так і сталася: мы маем амаль нулявы рост (усяго адзін працэнт). Можа, сапраўды ўлады пачалі думаць не пра рост валавога ўнутранага прадукту, а пра нейкія іншыя рэчы — стабільнасьць рубля, інфляцыю і гэтак далей? Ці ўсё ж гэты адзін працэнт нельга ацаніць такім чынам, як я гэта прадставіў?
«Сыстэма ўвайшла ў загніваньне сацыялізму»
Злотнікаў: Калі пачынаўся год, тады была такая ўстаноўка, што трэба дасягнуць васьмі з паловай адсоткаў росту ВУП у гэтым годзе. Выйшаў адзін адсотак: не таму, што нехта гэтага хацеў альбо паразумнеў, а таму, што нічога не адбываецца з кіраўніцтвам гэтай эканомікі — яна выйшла з-пад кантролю ўлады.
Цыганкоў: Можа, варта арыентавацца на іншыя паказьнікі, а рост ВУП на дадзены момант ня так і важны?
Раманчук: Ведаеце, на пачатку году міністар эканомікі спадар Снапкоў казаў: «Калі зоркі сыдуцца, тады ў нас будзе рост восем з паловай адсоткаў». Зоркі, на жаль, не сышліся, таму яны кажуць, што сёньня — адзін адсотак. Але Мясьніковіч ужо, апраўдваючыся, казаў: «Але гэта здаровы такі рост, гэта сьведчыць пра тое, што эканоміка пайшла на папраўку». Ніякай папраўкі няма: у нас стагнацыя, па сутнасьці, на мяжы рэцэсіі.
Гэта яшчэ адзін год, калі Нацыянальны банк і ўрад «завалілі» паказчык па інфляцыі. Мы зноў праелі грошы, якія будуць аддаваць нашы дзеці. Значна пагоршылася фінансавае становішча прадпрыемстваў. Я не магу назваць ніводнага сэктару эканомікі, ніводнай сфэры эканамічнай палітыкі, дзе была б папраўка. Па кадрах — правал, па прамысловасьці — амаль мінус пяць адсоткаў, сельская гаспадарка — мінус. І пытаньне такое да «беларускіх Санта-Клаўсаў» — падаткаплатнікаў: калі ж яны надарвуцца? Пракаповіч кажа, што мы ў гэтым годзе на мадэрнізацыю аддалі больш за сто дваццаць трыльёнаў рублёў, і гэта пайшло ў карупцыю ў будаўніцтве і г. д. Як казаў Лукашэнка, «разбасячыліся» прадстаўнікі ўраду. І нічога новага.
Па сутнасьці, сыстэма ўвайшла ў загніваньне сацыялізму, якое можа падтрымліваць толькі Расея. І вось Расея зноў нас парадавала: дасьць яшчэ адзін крэдыт, яшчэ глыбей зацягне нас у гэтую пазыковую пастку. А што будзе потым, гэтыя людзі ня думаюць, таму што Мясьніковіч і Пракаповіч — гэта ўжо пэнсіянэры, «на іх хопіць». Стратэгія разьвіцьця нашай краіны — гэта таксама нэгатыў гэтага году: прызначылі спадара Пракаповіча — чалавека, які мае каля 25 розных пасадаў — каб ён узначальваў групу па распрацоўцы стратэгіі разьвіцьця Беларусі да 2030 году.
Мы спыталі людзей, якое слова характарызуе беларускую эканоміку ў 2013 годзе, — і найбольш галасоў набрала слова «мадэрнізец».
Цыганкоў: Але ёсьць і іншыя лічбы: рост даходаў насельніцтва склаў сёлета, калі я не памыляюся, васямнаццаць працэнтаў — і для звычайных людзей гэта, напэўна, і ёсьць самым важным. Аляксандар, вы ведзяце эканамічную калёнку ў «Комсомольской правде», дзе вельмі масавы чытач. Ці цікавіць людзей гэты адзін працэнт росту ВУП і ўвогуле працэнты росту ВУП? Тое, што даходы вырасьлі на васямнаццаць працэнтаў, — можа, гэта і ёсьць самае важнае для простых людзей?
Чубрык: Трэба разумець, чаму гэтыя даходы вырасьлі. Звычайна людзі ўзгадваюць тое, што даходы ў гэтым годзе, у 2012 годзе расьлі нашмат хутчэй, чым прадукцыйнасьць працы. Але чаму так адбывалася? Напрыклад, у 2012 годзе, калі гэта пачалося, Беларусь пасьля крызісу 2011 году сутыкнулася з такім фэномэнам (якога раней у такой ступені не было), як даволі масавая міграцыя ў Расею. Гэта тычылася як ня вельмі высокакваліфікаваных кадраў, так і высокакваліфікаваных. І на гэта беларускі бізнэс пачаў рэагаваць у першую чаргу падвышэньнем заробкаў, якое аніяк не суправаджалася адпаведнай прадукцыйнасьцю працы. Фактычна, тое, што адбылося з заробкамі далей, — дзяржаўныя прадпрыемствы проста падцягнуліся да таго падвышэньня, якое пачаў бізнэс.
Рост даходаў, які мы атрымалі і ў 2013 годзе, — часткова гэта наступства праблемы міграцыі ў Расею. Я б сказаў, што тут гэты адсотак росту набывае зусім іншы выгляд: калі мы можам дазволіць сабе расьці тэмпам, блізкім да нуля (то бок амаль што не расьці), мы спрабуем неяк вылучыць тэмпы росту патэнцыйнага ВУП або тое, на што эканоміка здольная без усялякіх там «перагрэваў» альбо нейкіх адмоўных шокаў. З такім ростам даходу нам будзе вельмі цяжка супрацьдзейнічаць гэтым адмоўным тэндэнцыям, зьвязаным зь міграцыяй у Расею. Так што выходзіць, што адзін адсотак росту ВУП — гэта вялікая праблема для нашага далейшага патэнцыялу, зьвязаная менавіта з тым, што Беларусь мусіць неяк скараціць разрыў паміж даходамі ў Беларусі і ў Расеі.
«Тэмпы росту і ВУП, і даходаў насельніцтва завышаныя прыкладна ў два разы»
Злотнікаў: У мяне надрукаваны артыкул (у панядзелак выйшаў у газэце «Белорусы и рынок») — там я паказаў, што тэмпы росту і ВУП, і даходаў насельніцтва завышаныя прыкладна ў два разы. Калі ўзяць рост прадукцыйнасьці працы і рост рэальных заробкаў, дык за апошнія гадоў пятнаццаць заробкі абганяюць амаль што ў разы рост прадукцыйнасьці працы. Гэтага ня можа быць. Таму можна казаць, што цяпер ужо ніякага росту ВУП няма, і ёсьць такія дадзеныя, што ў трэцім квартале ён, наадварот, падае амаль што на тры адсоткі ў параўнаньні з другім кварталам. Ёсьць рост заробкаў, але не на 15-18 адсоткаў, а значна менш. І гэты рост заробкаў нічым не пакрываецца.
Цыганкоў: Праграма Нацбанку і ўраду, апублікаваная восеньню, у некаторых незалежных эканамістаў выклікала пэўныя аптымістычныя ноткі (ва ўсялякім разе, больш аптымістычныя, чым заўсёды). Наколькі яна прагрэсіўная з вашага пункту гледжаньня? Ці яе выканаюць, ці да яе можна ставіцца як да чарговай праграмы, якая ніколі ня будзе выкананая? Ці проста, па-вашаму, яе зрабілі перад прыездам місіі МВФ, а вось місія зьехала — і пра яе забудуць?
«Лукашэнка зьезьдзіў у Маскву, атрымаў яшчэ два мільярды, і на гэтым усе пляны скончыліся»
Раманчук: «Пан» (МВФ) прыехаў у краіну. «Пан», які можа даць грошы. І трэба было нейкім чынам падкрэсьліць пэўную павагу і сказаць, што, маўляў, мы вельмі рады былі б атрымаць ад вас недзе сем-восем мільярдаў даляраў, як адзначыў прэм’ер-міністар Мясьніковіч. Таму гэта плян, як кажуць, «зроблены на каленках». Некаторыя рэчы добрыя — яны сьпісаныя з тых плянаў, якія, памятаю, яшчэ былі прадстаўленыя ў Міжнародны валютны фонд у 1995 годзе спадарамі Чыгіром і Багданкевічам. Нічога новага не было, гэта стандартныя рэчы з макраэканамічнай стабілізацыі, якія могуць цяпер напісаць студэнт або асьпірант эканамічнай ВНУ. Але што тычыцца сур’ёзнасьці гэтага дакумэнту, дык калі яго прадстаўляе невядома хто, невядома зь якімі паўнамоцтвамі, потым гэты дакумэнт робіцца «для службовага карыстаньня», таму што ўрад баіцца сказаць людзям, што будуць павышацца кошты, — які ж гэта можа быць сур’ёзны плян?..
Гэта плян, які ў 2008–2009 годзе падрыхтаваў наш урад для МВФ — атрымаў грошы, тры з паловай мільярды даляраў. Потым аналягічны дакумэнт ён падрыхтаваў для антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. А сёньня бяз плянаў, без падрыхтоўкі, без рэформаў — Лукашэнка зьезьдзіў у Маскву, атрымаў яшчэ два мільярды, і на гэтым усе пляны, можна сказаць, скончыліся. Ад гэтага складу ўраду, адміністрацыі і Нацыянальнага банку нельга чакаць ніякага рынкавага дакумэнту, які б прадставіў іншы кірунак разьвіцьця.
Цыганкоў: А калі будзе загад зьверху, яны хіба ня выканаюць яго? Ці яны, па-вашаму, проста ня здольныя мысьліць у такіх катэгорыях?
Раманчук: Яшчэ адзін чыньнік альбо тэндэнцыя гэтага году — Лукашэнка выдае вельмі шмат розных загадаў, якія супярэчаць адзін аднаму, а вэртыкаль — такое сабе «намэнклятурнае балота» — ідзе сваім шляхам. Колькі ён казаў пра тое, што трэба кагосьці адправіць у адстаўку, колькі гэтых дэдлайнаў ён даў для Мясьніковіча, для Пракаповіча і іншых органаў улады. «Добра, апошні тэрмін — 1 красавіка^; калі ня справіцеся — будзеце шукаць працу альбо пасадзім вас», — казаў Лукашэнка. Даваў, памятаю, тэрмін — да 9 мая 2013 году, да гэтага казаў яшчэ мо разоў дзесяць.
Віталь зрабіў такое дапушчэньне: «калі загадае», — але гэта ўжо будзе не Лукашэнка, гэта будзе зусім іншы палітык, зусім іншы чалавек. Ён яшчэ верыць у сацыялізм, верыць у тое, што калі мы ў руках Пракаповіча, Мясьніковіча сканцэнтруем 13–15 мільярдаў даляраў і накіруем іх на мадэрнізацыю трох тысяч прадпрыемстваў, дык гэта добры шлях для Беларусі. Гэтым шляхам мы ідзем ужо дваццаць гадоў — і дайшлі да таго, што ў нас, акрамя нафтаперапрацоўкі, калію, чыгункі, няма чаго і ў лямбард закласьці. Гэта палітыка чалавека, які «з бадуна» хацеў бы пахмяліцца — ды няма чым! — і ён закладвае будучыню сваёй краіны ў гэты лямбард. Гэта беспэрспэктыўна. І ня мае значэньня, колькі добрых рынкавых словаў будзе ў дакумэнтах, якія прымае гэты ўрад.
Злотнікаў: Гэты дакумэнт ня мог спадабацца МВФ, таму што ў гэтым дакумэнце няма нічога рынкавага: там няма лібэралізацыі цэнаў, там няма прыватызацыі, там толькі сказана, што ўрад правядзе конкурсы ў 2014 годзе на прыватызацыю аб’ектаў на чатыры з паловай мільярды даляраў. А потым будзе прасіць Лукашэнку, каб ён разгледзеў вынікі гэтых конкурсаў. Гэты плян паўплываў на МВФ, як чырвоная ануча на быка.
Цыганкоў: Наколькі сёньняшняе беларускае кіраўніцтва схільнае ў пэўнай сытуацыі пайсьці на істотныя эканамічныя рэформы? Нагадаю, што за тыя ж самыя дваццаць гадоў пэўныя больш рэфармісцкія моманты былі: той жа прэм’ер Чыгір, пра якога ўзгадаў Яраслаў Раманчук, тыя ж два гады так званай лібэралізацыі перад выбарамі 2010 году. Усё ж тады эканамічная палітыка (можа, пад уплывам сытуацыі, можа, зь нейкіх іншых матываў) адрозьнівалася ад таго, што мы мелі ў астатнія гады. З гэтага пункту гледжаньня — ці лічыце вы, што пры пэўнай сытуацыі беларускае кіраўніцтва ўсё ж можа пайсьці на істотныя эканамічныя перамены?
«Плян ураду ўжо пэўным чынам спрацаваў у чацьвёртым квартале»
Чубрык: Давайце паглядзім на гэты плян зь іншага пункту гледжаньня. Калі на яго глядзіш, відавочна, што яго пісалі сама меней дзьве групы людзей. І толькі адна зь іх разумее, што трэба рабіць тыя ці іншыя рэчы, каб хоць больш-менш стабілізаваць сытуацыю. Калі б не скарачэньне бюджэтных выдаткаў, якое адбылося ў чацьвёртым квартале, ды не скарачэньне банкаўскага крэдытаваньня напрыканцы году, дык мы б ужо мелі зусім іншы курс, зусім іншыя рэзэрвы і гэтак далей.
Гэты плян спрацаваў у кароткатэрміновым пэрыядзе як нейкі дакумэнт, які паспрыяў захаваньню адноснай стабільнасьці на валютным рынку. Але што да нейкіх больш доўгатэрміновых рэчаў, якія зьвязаныя са структурнымі рэформамі, дык я тут пагаджуся з тым, што ніякіх такіх, прынамсі, зразумелых рэчаў наконт таго, якім чынам будуць адбывацца структурныя рэформы, у гэтым дакумэнце няма.
Мне б хацелася, каб з гэтага дакумэнту вырасла нейкая больш-менш пасьлядоўная праграма рэформаў. Хоць у гэта верыцца зь вялікай цяжкасьцю, бо нават падчас праграмы з МВФ у 2009–2010 гадах мы не атрымалі нейкай больш-менш пасьлядоўнай і комплекснай праграмы рэформаў. Цяпер сытуацыя такая, што трэба пачынаць нешта рабіць да таго, як МВФ разгледзіць магчымасьць даць грошы на чарговую праграму. Абяцанкам, хутчэй за ўсё, ужо не павераць.
Цыганкоў: Наша дыскусія, безумоўна, будзе няпоўнай, калі мы не паспрабуем зрабіць «самую няўдзячную справу» — прапанаваць прагноз на 2014 год з пункту гледжаньня таго, што найперш цікавіць не эканамічных аналітыкаў, а большасьць насельніцтва. Гэта, напэўна, наступныя рэчы: узровень інфляцыі, узровень беларускага рубля, запасы прадукцыі на складах — а гэтыя запасы вельмі пагрозьліва расьлі цягам усяго гэтага году, — і нэгатыўнае сальда экспарту і імпарту, якое таксама расло вельмі шпарка.
Два мільярды, якія Расея паабяцала Беларусі, — ці даюць яны падставу для трывалага курсу беларускага рубля хоць на першыя паўгода? Ці хопіць у беларускага кіраўніцтва сілаў трымаць гэты курс, трымаць сытуацыю пад кантролем? Безумоўна, такая палітычная задача павінна быць пастаўленая. І калі і рабіць нейкую дэвальвацыю, дык можна было б яе рабіць адразу пасьля выбараў, але ня перад выбарамі — гэта самая страшная рэч для палітыка.
«Нацыянальны бізнэс забілі дарагімі крэдытамі, новымі падаткамі»
Раманчук: Перад нашым кіраўніцтвам стаіць такая праблема. Трэба рабіць пэўныя захады ў кантэксьце збалянсаваньня валютнага рынку, фінансавага становішча прадпрыемстваў і краіны. Ёсьць лёгіка, што трэба гэта рабіць у гэтым годзе, таму што ў 2015 годзе эканоміка, безумоўна, будзе знаходзіцца ў значна горшым стане. Яшчэ, наколькі я разумею, Аляксандар Лукашэнка ня вырашыў, што ён будзе рабіць. Згодна з дакумэнтамі, якія падрыхтаваныя да закону аб бюджэце, асноўныя кірункі грашовай палітыкі даюць магчымасьць для розных сцэнараў, але, з майго пункту гледжаньня, 2013 год быў годам, калі ўлады падклалі велізарную сьвіньню для нацыянальнага бізнэсу. Яго, па сутнасьці, забілі — вельмі дарагімі крэдытамі, новымі падаткамі. У 2014 годзе яны яшчэ больш пагоршаць справы ў гэтым кірунку. Новых рухавікоў росту эканомікі я ня бачу. Таму я думаю, што ўлады вымушаныя будуць пагадзіцца з тым, што становішча будзе пагаршацца.
Ужо ў лістападзе рэальныя заробкі зьменшыліся на чатыры адсоткі. Яны будуць замарожаныя. Улады вымушаныя будуць павялічваць кошты на жыльлёва-камунальныя паслугі і паслугі транспарту. У бюджэце мы ўжо бачым, што бальніцам, паліклінікам і адукацыйным установам даведзеныя новыя паказчыкі што да камэрцыйнай дзейнасьці. Такім чынам, беларусаў будуць ціснуць з усіх бакоў, спадзеючыся, што яны будуць удзячныя за тыя дэпазытныя даходы, якія атрымалі ў 2013 годзе. Зноў спасылкі на тое, што ўсясьветная эканоміка пагаршаецца, будуць асноўнымі для таго, каб нейкім чынам патлумачыць людзям дрэннае становішча (маўляў, мы ня можам тры гады запар павышаць заробкі). У другой палове 2014 году тая самая песьня можа быць з новымі тварамі. Я так чую, што Аляксандар Лукашэнка будзе прадстаўляць ужо новыя твары на пачатку 2015 году.
Цыганкоў: Вы кажаце пра новыя твары. Вы лічыце, што магчымая адстаўка ўраду?
Раманчук: Не, гэта будзе менавіта адстаўка старой каманды: Мясьніковіч — Пракаповіч — Ермакова. Замест іх будуць менавіта тыя твары, якія прадстаўлялі гэты плян: намесьнікі міністраў, намесьнікі кіраўнікоў Нацбанку, Міністэрства эканомікі. Я выкажу такую гіпотэзу, што наступным прэм’ер-міністрам будзе спадар Румас, якога Лукашэнка бярэ на кожныя перамовы, нават у Расею. Яго намесьнікам будзе спадар Снапкоў. Менавіта гэтыя твары атрымаюць нейкі крэдыт даверу, і яны скажуць: «Старыя людзі зрабілі памылкі, яны развалілі, недацягнулі, не туды ўклалі грошы». Каго-небудзь, магчыма, дзеля піяру пасадзяць за краты, але па сутнасьці сытуацыя ня зьменіцца да прэзыдэнцкай кампаніі 2015 году. Тым больш што Расея таксама, у кантэксьце ўзаемаадносінаў з Украінай, будзе даваць грошы, бо яна не зацікаўленая ў тым, каб самы ляяльны партнэр па інтэграцыі ствараў ёй нейкія праблемы.
Вось гэты геапалітычны расклад зноў дапамагае Аляксандру Лукашэнку. Людзі нейкім чынам ужо гатовыя да таго, што грошы будуць рабіцца даражэйшымі, а заробкі — меншымі. Да зацягваньня паясоў падрыхтаваліся і людзі, і намэнклятура. Таму ніякіх буйных палітычных катаклізмаў я не прадбачу.
Цыганкоў: Спадар Злотнікаў, вы як чысты эканаміст, можа, сканцэнтруецеся на чыста эканамічных пытаньнях: курс, балянс зьнешняга гандлю? Ці ёсьць нешта аптымістычнае ў гэтых сфэрах?
«Мы трапілі ў фінансавую піраміду»
Злотнікаў: Каб тут не адбылося дэвальвацыі, каб падтрымаць курс беларускага рубля, прыток валюты ў краіну ў наступным годзе павінен скласьці недзе каля адзінаццаці мільярдаў даляраў. Урад павінен аддаць тры мільярды даляраў, свае пазыкі павінны аддаваць банкі і прадпрыемствы. Яны купляюць валюту на валютным рынку, і калі ня будзе інтэрвэнцыі Нацыянальнага банку, дык проста будзе дэвальвацыя. На гэтыя інтэрвэнцыі таксама патрэбныя грошы. Гэта першае. А прыток у наступным годзе будзе дзесьці каля чатырох мільярдаў даляраў (без прыватызацыі).
Мы трапілі ў такі працэс (гэта павінны разумець усе): калі мы бяром грошы, дык мы іх праядаем, таму што мадэрнізацыя не дае эфэкту. Калі ўзялі нейкія пазыкі, дык павінны вярнуць гэтыя грошы: зрабіць інвэстыцыі, павысіць вытворчасьць нейкага канкурэнтаздольнага прадукту, прадаць і вярнуць гэтыя пазыкі, — а гэтага няма. Мы кожны год зьядаем больш, чым дае эканоміка, — на восем—дзесяць адсоткаў. Я ўжо пяць гадоў пра гэта пішу, і ўжо пачалі і ў МВФ пра гэта казаць. Мы трапілі ў фінансавую піраміду. Пакуль ня будзе павышаная эфэктыўнасьць спажываньня крэдытаў, усе нашы пазыкі ідуць на рост гэтай фінансавай піраміды. Тут дзесьці нешта трэба спыніць. Калі спыніцца прыток валюты, тады гэтую піраміду можна пагасіць толькі за кошт...
Цыганкоў: ...зьніжэньня ўзроўню жыцьця насельніцтва.
Злотнікаў: Ня толькі ўзроўню жыцьця насельніцтва. За кошт зьніжэньня інвэстыцыяў дзяржавы, таму што ў Беларусі доля інвэстыцыяў у ВУП надзвычай вялікая: у гэтым годзе — трыццаць адзін адсотак. Нельга казаць, што мы праядаем гэтыя грошы, але яны і не даюць аддачы.
Будуюцца дамы, але ж амаль 16–17 адсоткаў усіх нашых інвэстыцыяў ідзе ў жыльлёвае будаўніцтва. Гэта спажываньне. Гэта ўсё добра, але ж за кошт гэтага грошы ня вернеш.
Цыганкоў: Аляксандар, ваш прагноз на 2014 год: ці ёсьць шанцы, што ён будзе не такі змрочны, як казалі спадары Злотнікаў і Раманчук?
Чубрык: Я так сказаў бы: спадзеў на тое, што будзе лепш, заўжды існуе. Магчыма гэта ці не — мяркуйце самі. Зноў жа, усе сёньня згадвалі пра тое, ці трэба рабіць культурныя рэформы, лібэралізацыю, што ня трэба браць пазыкі, — вось бачыце, ужо і вымалёўваецца нейкі «рэцэпт» удалага году. Удалага ў сэнсе сярэднетэрміновых пэрспэктываў, а не кароткатэрміновых, на год. Калі проста зрабіць плян, які прынялі ўрад і Нацбанк — то бок трымацца даволі кансэрватыўнай грашовай палітыкі, — дык эканамічнага росту не атрымліваецца, як і росту заробкаў і гэтак далей. Калі ж мы да гэтага далучым яшчэ і дэвальвацыю, якая зараз вельмі патрэбная, каб скараціць наш імпарт (таму што проста праз скарачэньне выдаткаў гэта зрабіць даволі складана, а дэвальвацыя гэта робіць хутчэй і эфэктыўней), то мы маем у наступным годзе рэцэсію і большую інфляцыю, чым тая, якая прадугледжаная плянам.
Які прагноз будзе рэалізаваны: ці гэта будзе нулявы рост пры спробе ўтрыманьня курсу, ці гэта будзе рэцэсія, калі ў нас атрымаецца дэвальвацыя і жорсткая палітыка, ці гэта будзе нейкая спроба прастымуляваць эканоміку (і тады мы атрымаем нейкі паўтор сцэнару 2011 году) — сказаць цяпер даволі цяжка, проста таму, што ўсё гэта так ці інакш залежыць ад рашэньня эканамічных уладаў.
Ніякі крэдыт на два мільярды сытуацыі не ратуе, хоць я і ня так змрочна гляджу на патрэбы ў фінансаваньні, як спадар Злотнікаў (усё ж лічба 6–7 мільярдаў выглядае бліжэйшай да рэальнасьці), з улікам таго, што ўсё ж палітыка — і грашовая, і бюджэтная — будзе нашмат больш жорсткая, чым тое, што было, напрыклад, да першай паловы 2013 году. Нават калі мы атрымаем гэтыя два мільярды цалкам, гэта ня тая лічба, якая дазволіць стабілізаваць сытуацыю і пазьбегнуць нейкай карэкціроўкі валютнага курсу. Тут існуе даволі вялікая верагоднасьць такога сцэнару. Але ж, ведаеце, цуды здараюцца: магчыма, фінансаваньне знойдзецца, і ўлады патрапяць стабілізаваць сытуацыю на гэты год. Навошта гэта рабіць — мне цяжка сказаць, таму што ў 2015 годзе мы будзем мець тыя самыя праблемы, толькі з большым аб’ёмам фінансаваньня.
Магчыма, улады будуць спрабаваць захаваць стабільным курс беларускага рубля. Калі ж не — адзіны шанец, што гэта ўсё не прывядзе да нейкага вельмі-вельмі істотнага пагаршэньня сярэднетэрміновых пэрспэктываў, паўтору сцэнару 2011 году, калі мы пасьля валютнага крызісу атрымалі вялікія праблемы зь міграцыяй, — такі сцэнар таксама можа быць рэалізаваны. Як супрацьстаяць гэтаму, калі не закласьці зараз падмурак у выглядзе вельмі істотнага падвышэньня ролі прыватнага сэктару, — мне цяжка сказаць. Гэта даволі змрочная будучыня, якая вымяраецца не адным годам, а такімі сярэднімі і доўгатэрміновымі пэрспэктывамі.
Цыганкоў: Скажам так — «малдаўскі варыянт», у горшым сэнсе?
Чубрык: Вядома, не малдаўскі ў чыстым выглядзе, але рух у тым кірунку. Для нас гэта вялікая праблема, і гэта тая праблема, якую трэба разьвязваць ужо зараз. Як гэта будзе зроблена? Гэта ўсё даволі складана, таму што мы маем сыстэму прыняцьця рашэньняў, якая ніяк не была накіраваная на лібэралізацыю і на рэформы, і разьвярнуць гэту вялікую машыну і зрабіць раптам лібэралізацыю, нейкія рэформы, якія патрэбныя для таго, каб мы хоць у сярэднетэрміновай пэрспэктыве атрымалі нейкі патрэбны нам эканамічны рост, складана.