Усе сьпяшаюцца пасьпець зрабіць гэта да новага году, каб не плаціць новы падатак. Многія чулі пра акцыі пратэсту «Стоп-падатак» у Менску, падтрымліваюць, але самі браць у іх удзел не адважваюцца.
На вуліцы Карскага ў Горадні чарада аўто перад станцыяй тэхагляду выходзіць аж на дарогу. Некаторыя проста ў машынах і сьпяць. Сёй-той, запісаўшыся ў чаргу, ад’яжджае на працу. Цікаўлюся — ці даўно стаяць у чарзе?
Спадар: «Я з шостай раніцы стаю. Машынаў шмат, і яшчэ там на тэрыторыі стаіць машынаў дваццаць. І невядома, ці дамо рады прайсьці да вечара. Усе вунь у чаргу запісваюцца».
Іншы спадар: «Некаторыя па дзьве-тры ночы ня сьпяць. Я прыехаў а чацьвёртай раніцы і быў сёмы толькі за варотамі, а на тэрыторыі было яшчэ 22 машыны».
Да нашае размовы далучаецца яшчэ адзін спадар. Ён толькі што спраўдзіў у сьпісе, каторая яго чарга.
Спадар: «Гэта ўсё выпампоўваньне грошай з насельніцтва, больш нічога. Адмыслова робіцца ажыятаж. Я ўжо сёньня трэцюю станцыю аб’ехаў, і калі стаяць на іншых, то за сёньня адназначна не прайду. На першым камбінаце толькі адна яма працуе, запускаюць па тры аўта. Гэта ўсё наўмысна зроблена».
Адзін з спадароў тлумачыць, што пасьля абвяшчэньня ставак дзяржпошліны, а плаціць яе давядзецца пры праходжаньні тэхагляду, людзі адразу падлічылі, што прайсьці тэхагляд цяпер — вельмі нават выгадна. Суразмоўца дадае, што ў новым годзе ўлады яшчэ павялічаць базавую стаўку. Іншыя зь ім ня вельмі згодныя.
Першы спадар: «Тут ужо ўсё бессэнсоўна. Яны закон прынялі, і ўсё...»
Іншы спадар: «Думай ня думай, а плаціць давядзецца. А ў нас хто-небудзь пра гэта спытаўся — хочам мы ці не? Ніхто не спытаўся, закон прынялі моўчкі — і ўсё, плаці...»
Некаторыя суразмоўцы выказваюць адкрытае абурэньне ўведзеным падаткам і штучна створаным напярэдадні сьвятаў ажыятажам.
Спадарыня: «Я ў гэтым наагул ня бачу ніякай лёгікі. Калі я назьбірала на машыну, то чаму за гэта павінна плаціць яшчэ падатак? Наша дзяржава думае, што аўта ў ХХІ стагодзьдзі — гэта раскоша. Яна памыляецца, бо гэта ўжо неабходнасьць. І чаму я, седзячы ў дэкрэтным адпачынку, жывучы зь сям’ёю ў бацькоў, павінна плаціць такі падатак? За свае дэкрэтныя я ня буду яго плаціць, бо папросту не змагу».
Хлопец: «Цэны на бэнзін бязьмежныя, заробкаў плаціць ня хочуць. Я рэальна атрымліваю дробязь, палова яе ідзе на бэнзін, а яшчэ ўсякія дарожныя зборы — і няма за што жыць. Гэта добра, што яшчэ сям’і, дзяцей няма. А калі гэта зьявіцца, то за якія грошы ўтрымоўваць? Гэта поўнае бязьмежжа...»
Амаль усе суразмоўцы распавядаюць пра акцыі пратэсту «Стоп-падатак» у Менску — чыталі пра іх у інтэрнэце. Цікаўлюся — ці гатовыя яны падтрымаць такія акцыі? Большасьць нічога не адказваюць, а некаторыя ўсё ж кажуць:
Спадар: «Трэба, канечне, пратэставаць, каб хоць неяк паказаць уладам, што мы зь імі ня згодныя. Я ведаю, што нашы хлопцы з Горадні таксама езьдзілі ў Менск і бралі ўдзел у акцыі».
А вось спадар, які а пятай раніцы прыехаў на тэхагляд зь вёскі, папросту махнуў на гэта рукой:
Спадар: «Няма калі мне да іх далучацца, хапае працы ў вёсцы. Паўсюль адны крахаборы. І сьвіней нельга трымаць, і падаткі плаці... А жывём з аднаго заробку, атрымліваем два мільёны...»