Былы палітвязень Дзьмітры Дрозд атрымаў поштаю позву з Фрунзенскага суду Менску. Адміністрацыя бабруйскай калёніі спрабуе спагнаць зь яго грошы за ўтрыманьне ў калёніі, дзе ён знаходзіўся некалькі месяцаў у 2011 годзе, пасьля асуджэньня за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня 2010 году:
«Пазоў на 160 тысяч 61 рубель. Напісана, што за ежу, за вопратку і камунальныя паслугі нейкія. Прычым напісана, што спаганяць будуць з улікам інфляцыі. Ня ведаю, як там будуць налічаць. Але вось выклікаюць у суд. Заўтра паглядзім, якім будзе паседжаньне».
У траўні 2011 году гісторык Дзьмітры Дрозд быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня, а ў жніўні ўжо выйшаў на волю праз памілаваньне. Спадар Дрозд згадвае, што за час сваёй адседкі ў бабруйскай калёніі адпрацаваў адзін месяц. Рабіў на дрэваапрацоўцы: цягаў бярвёны, зьбіваў з дошак паддоны. За гэтую цяжкую працу атрымаў усяго 12 тысяч, зь якіх яшчэ вылічылі 9 тысяч на харчаваньне. Калі сыходзіў на волю, то турэмную вопратку — чаравікі, штаны з курткай, кепку — перадаў іншым вязьням. «Забіраць з сабой турэмную вопратку — дрэнная прыкмета ў калёніі», — кажа Дзьмітры Дрозд. Але калі яго вызвалялі, то пытаньня пра вяртаньне вопраткі, а таксама аплаты харчаваньня супрацоўнікі адміністрацыі калёніі перад ім ня ставілі.
Разам зь Дзьмітрыем Драздом такую ж позву атрымаў былы палітвязень Сяргей Казакоў, які таксама адбываў пакараньне ў бабруйскай калёніі. У той жа калёніі сядзелі і ўдзельнікі Плошчы Арцём Грыбкоў і Андрэй Пратасеня. Арцём Грыбкоў год таму загінуў у аўтакатастрофе. Ягоная жонка паведаміла, што падобнага пазову на імя нябожчыка-мужа яна не атрымлівала. Зьвязацца з Андрэем Пратасенем пакуль не ўдалося — ён зьехаў за мяжу.
Чаму ж цяпер да былых палітвязьняў бабруйскай калёніі ўзьнікла такая прэтэнзія? Дзьмітры Дрозд мае вэрсію, зьвязаную з начальнікам калёніі Аляксандрам Какуніным.
«Калі мы выходзілі, ніякіх папер нам на аплату не далі. Магчыма, яны ў такім пасьпеху нас вызвалялі, што забыліся выставіць рахунак. А цяпер, праз 2,5 года, спахапіліся. Але магчымыя і іншыя вэрсіі. Можа, гэта з-за таго, што начальніка калёніі ўнесьлі ў сьпіс неўязных у Эўразьвяз. І ён, магчыма, вырашыў, што гэта мы вінаватыя».
У канцы кастрычніка начальнік бабруйскай калёніі Аляксандар Какунін быў уключаны ў сьпіс чыноўнікаў, судзьдзяў, выкладчыкаў, вайскоўцаў і журналістаў, якім за ўдзел у рэпрэсіях супроць беларускай апазыцыі забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і ЗША. У бабруйскай калёніі № 2, якой кіруе Аляксандар Какунін, цяпер адбывае пакараньне праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ці сапраўды кожны, хто адбыў пакараньне ў калёніі, мусіць аплаціць сваё ўтрыманьне?
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Плятформа-інавэйшн» Андрэй Бандарэнка кажа, што паводле закону калёнія мае права спагнаць зь вязьня грошы на яго ўтрыманьне. Андрэй Бандарэнка, перш чым суд яго апраўдаў, сам адбываў пакараньне менавіта ў бабруйскай калёніі і кажа, што ўяўляе сытуацыю, якая склалася ў гэтай установе. Тое, што там праз 2,5 года вырашылі выставіць прэтэнзіі былым палітвязьням, праваабаронцу не зьдзівіла:
«Мяркую, гэта зьвязана з маральным станам спадара Какуніна і з тым, як там вядзецца бухгальтэрыя. Як і ўва ўсіх іншых калёніях — вельмі своеасабліва. І пасьля таго, як Какуніна ўнесьлі ў сьпіс неўязных, ён мог пачаць шукаць спосабаў, каб паквітацца з тымі, каго можна лічыць вінаватымі ў гэтым. Такое верагодна».
У бабруйскай калёніі атрымаць камэнтар не ўдалося — пазначаныя ў даведніку тэлефоны не адказалі.