«Хацеў бы сказаць некаторым, якія крытыкуюць у нас у Беларусі за гэта і расейцаў у тым ліку, што ні ўрад Расеі, ні прэзыдэнт, якія ўмеюць добра лічыць грошы, нічога проста так ня робіць», — заявіў ён.
Паводле інфармацыі прэсавай службы Лукашэнкі, гэтыя сродкі — не падарунак Беларусі, і яны будуць працаваць на разьвіцьцё эканомік дзьвюх краін, паколькі беларуская эканоміка спажывае 60-70% рэсурсаў і камплектуючых з прадпрыемстваў Расеі.
«Акрамя таго, Беларусь з прычыны недружалюбных дзеяньняў „Уралкалія“, які абрынуў сусьветны калійны рынак, страціла больш за 1,5 мільярда даляраў», — заявіў Лукашэнка.
Лукашэнка таксама выказаў падзяку расейскаму боку за падтрымку на міжнароднай арэне «ў цяжкую хвіліну» ціску на Беларусь:
«Я разумею, што гэта няпроста для Расеі, таму што ёй самой хапае гэтага ціску. Тым ня менш не было такога выпадку, каб яна не падтрымала ў міжнародных арганізацыях, на міжнароднай арэне па самых вострых пытаньнях», — заявіў Лукашэнка.
Учора прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін паведаміў, што ягоная краіна прадставіць Беларусі дадатковую пазыку да 2 мільярдаў даляраў.