Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэра звольнілі з пасады гендырэктара «Ўралкалія»


Уладзіслаў Баўмгертнэр
Уладзіслаў Баўмгертнэр

23 сьнежня рада дырэктараў «Уралкалія» прызначыла Дзьмітрыя Осіпава гендырэктарам кампаніі. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Ўладзіслава Баўмгертнэра.

Пра гэта паведамляецца на сайце расейскай кампаніі.

Старшыня рады дырэктараў «Уралкалія» Аляксандар Валошын адзначыў, што рашэньне аб прызначэньні новага гендырэктара прынята «ў сувязі з апошнімі зьменамі ў складзе асноўных акцыянэраў кампаніі». Валошын падзякаваў Баўмгертнэру «за яго вялікі шматгадовы ўклад у разьвіцьцё кампаніі».

«Мы ўсе падтрымліваем Уладзіслава ў гэты цяжкі пэрыяд, захоўваем нязьменную пазыцыю адносна яго невінаватасьці і спадзяёмся, што ўсе існыя праблемы будуць вырашаны ў самыя кароткія тэрміны», — заявіў Валошын.

Паводле Дзьмітрыя Осіпава, у няпростых умовах апошніх месяцаў калектыў «Уралкалія» прадэманстраваў высокаэфэктыўную і зладжаную працу:

«Я лічу, што гэта заслуга мэнэджменту кампаніі, і, у першую чаргу, Уладзіслава Баўмгертнэра, які пабудаваў ва «Ўралкаліі» выключна надзейную сыстэму, і Віктара Белякова, які з канца жніўня кіраваў «Уралкаліем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG