Яшчэ адна асуджаная удзельніца панк-групы Pussy Riot Надзея Талаконьнікава выйшла сёньня на волю па амністыі.
Як паведаміла старшы памочнік пракурора Краснаярскага краю Алена Піманенка, якую цытуе РІА «Навіны», Талаконьнікава амніставаная не як маці непаўналетняга дзіцяці, а таму, што пад амністыю падпадае артыкул «хуліганства». Да гэтага стала вядома, што асуджанай, якая спачатку адбывала пакараньне ў мардоўскай калёніі, а ў лістападзе была перакладзеная ў Краснаярскі край, перададзеныя дакумэнты аб амністыі.
Раней сёньня на волю выйшла іншая ўдзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна, якая адбывала караньне ў калёніі нумар два ў Ніжнім Ноўгарадзе. Паводле Алёхінай, яна гатовая была знаходзіцца ў калёніі да канца тэрміну зьняволеньня. «Калі б амністыя не насіла загаднага характару, я б ня выйшла» , - сказала дзяўчына. Яна таксама лічыць , што амністыя , абвешчаная на мінулым тыдні Дзярждумай з нагоды 20-годзьдзя Канстытуцыі Расеі, праведзена напярэдадні сочынскай Алімпіяды, каб яе не байкатавалі. «Я ўвогуле не лічу яе амністыяй — я лічу яе прафанацыяй, я абураная тым, што не адпушчаныя ўсе палітвязьні», — -дадала Алёхіна. Паводле яе разам з Надзеяй Талаконьнікавай яна плянуе ў далейшым займацца праваабарончай дзейнасьцю, праблемамі папраўчых устаноў.