Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алёхіну з Pussy Riot выпусьцілі з турмы


Удзельніца панк-гурту Pussy Riot Марыя Алёхіна пакінула калёнію ў Ніжнім Ноўгарадзе. Пра гэта паведаміў яе адвакат Пётр Заікін.

«Марыя Алёхіна выйшла на волю. Усе дакумэнты аформленыя і падпісаныя»,— цытуе РИА «Новости» заяву адваката.

«Ніжагародзкага адваката Марыі Пятра Заікіна ў 6.00 выклікалі ў калёнію нібыта з-за надзвычайнага здарэньня. У 8.00 Машу вывелі, далі паразмаўляць з адвакатам і павезьлі», — распавёў сваім блогу ў Twitter кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Агора » Павел Чыкаў.

Ён таксама паведаміў, што цяпер Алёхіну вязуць на вакзал Ніжняга Ноўгарада. Іншую удзельніцу Pussy Riot — Надзею Талаконьнікау таксама маюць вызваліць у панядзелак.

На мінулым тыдні Дзяржаўная дума Расеі аднагалосна ўхваліла праект прэзыдэнцкай амністыі, прымеркаванай да 20-годзьдзя канстытуцыі Расеі, пад якую трапляюць у тым ліку асуджаныя па артыкуле «хуліганства» Алёхіна і Талаконьнікава.

У жніўні 2012-га года суд прыгаварыў трох удзельніц групы Pussy Riot — Надзею Талаконьнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч — да двух гадоў пазбаўленьня волі за панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані» ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

У кастрычніку мінулага года Маскоўскі гарадзкі суд зьмяніў прысуд у дачыненьні да Самуцэвіч на ўмоўны тэрмін, бо яна не прымала непасрэднага ўдзелу ў выступе групы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG