Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данькову сёньня агучаць вырак


Натальля Данькова
Натальля Данькова

Сёньня суд Маскоўскага раёна Менска мае абвесьціць вырак зьняволенаму бізнэсоўцу Юрыю Данькову.

Прысуд павінны агучыць а дзясятай раніцы, пры гэтым паседжаньне павінна быць адкрытым, пры тым, што ўсе судовае разьбіральніцтва праходзіла за зачыненымі дзьвярыма.

Жонка Данькова Натальля паведаміла Свабодзе, што ў апошнім слове яе муж вінаватым ён сябе не прызнаў:

«Напярэдадні я напісала яму пра тое, што дзяўчаты, якія супроць яго даюць паказаньні, знаходзяцца на ўліку ў міліцыі як прастытуткі. Паводле зьвестак, на іх таксама заведзеная крымінальная справа, таму іх нельга лічыць сьведкамі. Але ня ведаю, ці дайшла да яго гэтая інфармацыя. Яму няма ў чым прызнаваць сябе вінаватым, бо нічога супрацьзаконнага ён не рабіў. Я працавала разам зь ім і ведаю ягоную дзейнасьць, і лічу, што ўсе абвінавачаньні супроць яго — прыдуманыя».

Уладальнік казіно «Данькоў-клюб» Юры Данькоў быў арыштаваны ў верасьні мінулага году і абвінавачаны паводле 7 пунктаў, у тым ліку — ува ўцягваньні ў прастытуцыю, утрыманьні прытону, нявыплаце падаткаў, падробцы дакумэнтаў ды іншых злачынствах. Суд над Юрыем Даньковым у Маскоўскім судзе Менску ішоў тры месяцы, судзілі бізнэсоўца за зачыненымі дзьвярыма. Вядома, што на судзе выступілі дзясяткі сьведак, некаторыя зь іх давалі паказаньні наконт прытону ў клюбе, нібыта арганізаванага Даньковым. Прозьвішчы гэтых сьведак не агалошваюцца. Натальля Данькова не выключае, што справу супроць яе мужа сфальшавалі, каб завалодаць будынкам у цэнтры гораду, дзе месьціўся «Данькоў-клюб», і разьмясьціць там новае казіно.

Справу Юрыя Данькова разглядала судзьдзя Натальля Кузьняцова.

Пракурор запатрабаваў для Данькова 9 гадоў турмы.


У 1990-х гадах Юры Данькоў быў дэпутатам Менскага гарсавету, а на пачатку 2000-х гадоў спрабаваў стаць кандыдатам на прэзыдэнта, але не сабраў патрэбнай колькасьці подпісаў. Адна з вэрсіяў ягонага перасьледу — помста за палітычную актыўнасьць.

Таксама бізнэсмэн Юры Данькоў быў вядомы сваёй дабрачыннай дзейнасьцю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG