Яе вінавацяць паводле адміністрацыйнага арыкулу «парушэньне парадку арганізацыі правядзеньня сходаў».
Першае паседжаньне суду павіна было адбыцца 12 сьнежня. Аднак яго адклалі, бо Цімошак толькі за дзень да гэтага давелася, што суд будзе разглядаць справу супраць яе.
Вечарам 23 лістапада міліцыянты ўварваліся ў Дом культуры вёскі Казловічы і сарвала прагляд дакумэнтальнага фільму «40 дзён сялянскай рэспублікі».
Кіраўнік міліцыянтаў Дзьмітры Шклярэўскі патлумачыў тады, што ў арганізатаркі імпрэзы Зінаіды Цімошак «няма санкцыі на сустрэчу».
Міліцыянты «больш за дзьве гадзіны вялі допыты, разьбіўшыся на „тройкі“ ў 4-5 памяшканнях дома культуры. Адны зь іх стаялі пры дзвярах залі, каб суправаджаць на допыты і ня даць нікому зьбегчы», — паведаміла Зінаіда Цімошак Радыё Свабода.
Цімошак кажа, што супрацоўнікі МУС высьвятлялі ў прысутных — а сярод іх было шмат людзей сталага веку — ці ёсьць у гэтай сустрэчы палітычны аспэкт.
Працяг тэмы — на сайце радыё Свабода 19 сьнежня.