Некаторыя называлі ўчынак маладога чалавека дзіўным, а іншыя казалі, што гэты хлопец зь Берасьця стаў увасабленьнем беларускага Майдану бо не збаяўся выйсьці адзін ня толькі з пратэстам, але і з заклікам да духоўнага ачышчэньня.
Палітыка і вера ў Бога — Алесь Чаркашын лічыць, што іх можна спалучыць.
Алесю Чаркашыну 31 год, ён навучаецца ў хрысьціянскім інстытуце ва Ўкраіне на бакаляўра хрысьціянскага кіраўніцтва. Алесь — шчыры вернік. У 2005 годзе ён прыйшоў да Бога і прыняў хрост у баптысцкай царкве.
Палітыкай хлопец пачаў цікавіцца пасьля заканчэньня школы, у 1999 годзе. У той час прымаў удзел у акцыях «Зубра». Ад пачатку стварэньня аргкамітэту партыі БХД Алесь Чаркашын стаў яго сябрам. Хлопец кажа, што асабліва паўплывала на яго асоба Паўла Севярынца. Улетку 2010 году Чаркашын стаў каардынатарам аргкамітэту БХД па Берасьці.
Алесь Чаркашын — удзельнік трох Плошчаў: 2001, 2006 і 2010 гадоў.
«На апошняй Плошчы 2010 году ў мяне паўстала пытаньне, ці ехаць мне. Калі я паверыў у Бога, то паўстала гэтае пытаньне, ці варта мне ехаць туды. Але я памаліўся, адчуў супакой і сам для сябе вырашыў, што дзе бы я ні быў, павінен заставацца Ягоным сьведкам, сьвятлом і сольлю... І я паехаў...»
Берасьцейская міліцыя ўжо таксама знаёмая з Алесем Чаркашыным. У часе «маўклівых акцыяў» 2011 году Алесь быў адным з каардынатараў пратэстаў. Яго імя было ў ліку мадэратараў адмысловай суполкі ў сацыяльнай сетцы. У той час Чаркашына ня раз затрымлівалі, часта прэвэнтыўна — да пачатку акцыяў, асуджалі на суткі.
Хлопец кажа, што той час спрыяў грамадзкай актыўнасьці, аднак пратэст не ўдалося скарыстаць:
«Той час я магу параўнаць толькі з часам 2001 году, калі быў такі рух „Зубр“. Сапраўды, гэта быў шанец, але некаторыя людзі яго не змаглі скарыстаць і не далі гэта зрабіць іншым. Гэта быў час, калі можна было нешта рабіць далей і заклікаць людзей выходзіць на вуліцы».
Алесь Чаркашын кажа, што чалавек павінен сумяшчаць і веру, і палітычнае жыцьцё:
«Для мяне Бог, зносіны зь ім, зносіны з братамі і сёстрамі ў царкве — нашмат важнейшыя. Але я жыву ў гэтай краіне, і мне ня ўсё роўна, што тут адбываецца. Я люблю сваю краіну, я люблю гэтых людзей. І, канечне ж, мне хочацца жыць у больш вольнай краіне. Таму і як хрысьціянін, і як грамадзянін я актыўны. Больш за гэта, цэрквы павінны пускаць Бога ў дзяржаўны апарат, каб потым не казаць, што гэта брудная справа».
15 сьнежня Алесь Чаркашын зладзіў пэрформанс, у часе якога прамаўляў ля ганку Берасьцейскага аблвыканкаму, адзеўшыся «прарокам», абліўшы рукі чырвонай фарбай і абвязаўшы ланцугамі. У часе пэрформансу актывіст заклікаў людзей пакаяцца за свае грахі перад Богам, а ўладам нагадаць пра адказнасьць і злыя ўчынкі ў адносінах да беларускага народу. Іначай, казаў «прарок», краіне пагражаюць няшчасьці.
Падчас акцыі да выступоўцы выйшаў міліцыянт, адказны за ахову аблвыканкаму, але не затрымліваў актывіста і прысутных журналістаў, а вярнуўся ў будынак. Пасьля 10-хвіліннага выступу Алесь Чаркашын сышоў. Празь некалькі хвілін міліцыянты затрымалі яго ў суседнім квартале.
З пастарунку Алеся Чаркашына завезьлі ў псыхіятрычную лякарню, каб правесьці экспэртызу, наколькі ён адэкватны. Суткі актывіст правёў у вар’ятні, потым ноч — у ізалятары РАУС.
Хлопцу пагражае суд за несанкцыянаваную акцыю.