Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла Ала Ходан


Пайшла з жыцьця кіраўніца сяброўскага клюбу «Беларуская хатка» Ала Ходан.

Клюб быў заснаваны на пачатку 1990-х гадоў аматарамі творчасьці паэта і атрымаў назву паводле аднайменнага літаратурнага гуртка, у якім удзельнічаў Максім Багдановіч.

Сябры клюбу пад кіраўніцтвам Алы Ходан зладзілі дзясяткі экскурсіяў па гістарычных мясьцінах Беларусі, паэтычных, літаратурных і творчых вечарын зь вядомымі паэтамі, бардамі і палітыкамі ў філіі музэю Максіма Багдановіча на вуліцы Рабкораўскай у Менску.

Сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Валерыя Чарнаморцава сказала Свабодзе:

«Для многіх людзей, мяне ў тым ліку, творчыя імпрэзы ў музэі Максіма Багдановіча былі першымі крокамі ў адкрыцьці прыгажосьці роднага слова, беларускай паэзіі, багацьця гісторыі і культуры Беларусі. Шмат для каго імя Алы Міхайлаўны Ходан зьвязана з самымі лепшымі ўспамінамі, а памяць пра гэтага чалавека застанецца назаўсёды сьветлай».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG