ПАДЗЕІ ДНЯ:
У Менску ў кавярні «Лот» (вул. Петруся Броўкі, 22) грамадзянская культурна-гістарычная кампанія «1863», прысьвечаная 150-годзьдзю паўстаньня Каліноўскага, праводзіць канфэрэнцыю з прэзэнтацыяй артэфактаў. Пачатак у 11.30.
У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы – пахаваньне Нэльсана Мандэлы, былога прэзыдэнта ПАР, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.
У Туркмэністане – выбары ў парлямэнт.
У Нью-Ёрку, у залі катэдральнага сабору імя Кірылы Тураўскага пад адрасам: 401 Атлянтык Авэню, Бруклін, Бруклінскі аддзел БАЗА і БІНіМ ладзяць прэзэнтацыю кнігі Янкі Запрудніка «Беларускія фэстывалі ў штаце Нью Джэрзі: Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948-2011)». Пачатак а 12.30, пасьля багаслужбы ў саборы.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1862 – на тэрыторыі Беларусі пачалася эксплуатацыя першай чыгункі, якая зьвязала Горадню з Парэччам і была часткай Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі.
1922 – у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.
1961 – у Ерусаліме Адольфу Эйхману зачыталі сьмяротны прысуд, прызнаўшы яго вінаватым у злачынствах супраць габрэйскага народу, супраць чалавечнасьці і вайсковым злачынцам.
1985 – у Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.
2000 – ва Ўкраіне канчаткова спынілася праца Чарнобыльскай АЭС.
У гэты дзень нарадзіліся:
1859 – у Беластоку нарадзіўся Людвік Замэнгоф, стваральнік мовы эспэранта.
1908 – нарадзіўся Апанас Кавалёў, кіраўнік ураду БССР у 1937-1939 гадах.
1921 – у Капылі нарадзіўся Сьцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнаўца і краязнаўца. Надаваў прынцыповае значэньне мэтадалёгіі дасьледаваньняў, палемізаваў зь некаторымі расейскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняцьцяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліваньне з расейскай або летувіскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі.
1934 – у Менску нарадзіўся старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, навуковец Станіслаў Шушкевіч.
1961 – у Паставах нарадзіўся дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, журналіст Сяргей Навумчык.
У гэты дзень памерлі:
1862 – Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык.
1954 – Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст.
1966 – Уолт Дыснэй, амэрыканскі аніматар
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Я не ствараю фільмы проста, каб зарабляць грошы. Я зарабляю грошы, каб ствараць фільмы».
Уолт Дыснэй