Піліпец праходзіць абвінавачаным па справе махінацыяў з кватэрамі. Яму інкрымінуецца злоўжываньне службовым становішчам. Былы чыноўнік сваёй віны не прызнае і заяўляе, што сумняваецца ў аб’ектыўнасьці папярэдняга сьледзтва па справе.
Крымінальную справу супраць старшыні гарвыканкаму Віктара Піліпца і чатырох супрацоўнікаў гомельскага ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва распачалі пасьля выкрыцьця, як заяўляецца ў абвінавачваньні, злачыннага мэханізму разьмеркаваньня кватэраў у шматпавярховых дамах. Паводле сьледзтва, абвінавачаныя, пазьбягаючы нарматыўных перашкодаў, разьмяркоўвалі кватэры між сваякамі і знаёмымі па заніжаных цэнах, а таксама афармлялі ўгоды па набыцьці кватэраў на падстаўных асобаў.
Як вынікала з паказаньняў Віктара Піліпца, улетку 2011 году апынуліся незапатрабаванымі 50 кватэраў. Ва ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва гарвыканкаму не было сродкаў, каб іх выкупіць для далейшага разьмеркаваньня. Гэта жылплошча была зарэзэрваваная для людзей, што мелі прыярытэтнае права на яе атрыманьне.
Упраўленьне пераканала гарвыканкам зьняць кватэры з рэзэрву для далейшага продажу, каб сплаціць свае шматмільярдныя даўгі і кампэнсаваць выдаткі па ўзьвядзеньні дамоў.
Паводле Піліпца, палову незапатрабаваных кватэраў выдзелілі для работнікаў сацыяльнай сфэры. Другую палову аддалі ў распараджэньне ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва.
Яно ж прадавала кватэры праз заключэньне дамоваў на долевае будаўніцтва. Віктар Піліпец прызнаў, што ён такім чынам таксама набыў дзьве кватэры — для сваёй сям’і і дачкі. Абвінавачаны даводзіў, што ягоная сям’я мае службовую жылплошчу і стаіць у чарзе на атрыманьне жытла. Дачка ж ягоная вучыцца ў Менску, але хоча перабрацца ў Гомель. У Менску яна таксама стаіць у чарзе на жылплошчу.
Кватэры Піліпцу афармлялі на сябе ягоныя даўнішнія знаёмцы, бо паводле яго, яму не было калі займацца гэтым. На закід дзяржаўнага абвінаваўцы: хіба толькі гэта было прычынай? Піліпец адрэагаваў:
«Другая прычына, калі шчыра гаварыць, то маё прозьвішча ведаюць, калі ня ўсе, то многія, і даваць лішнія нагоды для плётак, што вось жыве ў доме ці кватэры і яшчэ адну купіць, ніхто ж ня ведае, што ў службовым жыву. Вось гэта адыграла сваю ролю. Калі я б простым быў бы чалавекам, то гэтых дзьвюх прычынаў не было б і па часе, і па маральным аспэкце гэтага пытаньня. Я зьвярнуўся да іх, і гэтыя людзі пагадзіліся дапамагчы пастаяць у чарзе і аформіць. Я не лічу гэта злоўжываньнем ці парушэньнем».
Віктар Піліпец заявіў, што не сумняваецца, што ўпраўленьне прадавала кватэры законна. Практыку продажу кватэраў праз заключэньне дамоў на долевае будаўніцтва выкарыстоўваюць шмат дзе, казаў Віктар Піліпец. Што да высноваў сьледзтва, то былы кіраўнік гарадзкой вэртыкалі выказаў сумнеў, што яно аб’ектыўнае. Чаму, не патлумачыў, спаслаўшыся на прысутнасьць журналістаў на судовым пасяджэньні.
Віктар Піліпец пераконваў, што кошт кватэраў, набытых ім, ня быў заніжаны. Паводле яго, цана квадратнага мэтра абышлася яму ў 2 мільёны 800 тысяч рублёў. У той час, даводзіў Піліпец, у іншых арганізацыях жылплошчу прадавалі па яшчэ таньнейшых цэнах.
Піліпец раіў набываць кватэры ва ўпраўленьні службоўцам і знаёмым, якія да яго зьвярталіся з жыльлёвымі праблемамі. Сярод іх быў і памочнік прэзыдэнта па Гомельскай вобласьці Ігар Пракапенка. На пытаньне дзяржаўнага абвінаваўцы: «Ці ведае ён, што Пракапенка зрабіў з набытай кватэрай?» — Піліпец эмацыйна адрэагваў:
«Калі б я ведаў, што Пракапенка ідыёт, выбачайце за гэта слова... Гэтак паступіць... Я даведаўся пра тое, што ён зрабіў, калі была зь ім вочная стаўка»
Падрабязнасьці, што зрабіў Ігар Пракапенка з набытай кватэрай, не былі агучаныя.
Паводле Віктара Піліпца, крымінальная справа супраць яго і службоўцаў управы капітальнага будаўніцтва падрывае фінансавую ўстойлівасьць упраўленьня. Ён заявіў, што гэтая арганізацыя была рэнтабэльнай, а цяпер яе даводзяць да банкруцтва.
Раней у судзе начальнік юрыдычнага аддзелу гарвыканкаму Вольга Марозава ў сваіх паказаньнях прызнала, што пастанова, паводле якой кватэры разьмяркоўваліся праз заключэньне дамоваў на долевае будаўніцтва, не адпавядала заканадаўству. Такія дамовы, даводзіла юрыстка, належала заключаць, калі дом яшчэ будаваўся, а не тады, калі яго ўжо ўзьвялі. Паводле Марозавай, упраўленьне капітальнага будаўніцтва павінна было прадугледзець нястачу фінансаваньня і зрабіць пэўныя захады, каб пазьбегнуць гэтай праблемы.
Віктара Піліпца арыштавалі ў 2012 годзе, калі ён ужо не працаваў старшынём Гомельскага гарвыканкаму. У судзе былы чыноўнік — на закратаванай лаве падсудных. У «клетцы» і былая начальніца плянава-дамоўнага аддзелу ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Ала Нізкоўская. Абвінавачанымі па справе праходзяць таксама яшчэ трое супрацоўнікаў упраўленьня: Ігар Адарчанка, Валер Барысевіч ды Антаніна Зелянок.

Я зьвярнуўся да іх, і гэтыя людзі пагадзіліся дапамагчы пастаяць у чарзе і аформіць. Я не лічу гэта злоўжываньнем ці парушэньнем