Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы найбольш давяраюць Лукашэнку і Назарбаеву

абноўлена

Будаваць партнэрскія адносіны і весьці бізнэс, на думку расейцаў, лепш за ўсё зь Беларусьсю і Казахстанам. Аляксандру Лукашэнку і Нурсултану Назарбаеву расейцы давяраюць больш за ўсё, у параўнаньні зь лідэрамі іншых краін СНД.

Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦІОМ) прадставіўе дадзеныя лістападаўскага апытаньня аб тым, як расейцы ацэньваюць пасьпяховасьць і бізнэс-клімат удзельнікаў СНД, якую з краін хацелі б бачыць партнэрамі Расеі і каму зь лідэраў дзяржаваў давяраюць найбольш.

Найбольш надзейнымі партнэрамі грамадзяне Расеі лічаць Беларусь (51 %) і Казахстан (37%). Украіна са значным адставаньнем (18%) на трэцім месцы. Летась тройку лідэраў склалі гэтыя ж краіны. Супрацоўніцтва з Азэрбайджанам і Армэніяй падтрымліваюць па 5% рэспандэнтаў, з Кіргізіяй, Узбэкістанам, Туркмэніяй і Грузіяй — па 2% . Надзейнасьць Малдовы, як партнэра для вядзеньня бізнэсу, адзначылі 3% рэспандэнтаў, Таджыкістану — 1%.

Сярод найбольш пасьпяховых краін СНД расіяне сёньня, у першую чаргу, называюць Беларусь (50 %), Казахстан (35 %) і Ўкраіну ( 21%). У мінулым годзе аналягічныя адказы далі 45 %, 33%, 19% апытаных адпаведна.

У Беларусі, Казахстане і Ўкраіне найбольш спрыяльнае асяродзьдзе для вядзеньня бізнэсу — такой пазыцыі прытрымліваюцца, адпаведна, 30 %, 24% і 17 % удзельнікаў апытаньня. Іншыя члены СНД былі адзначаныя значна меншай доляй расейцаў. Армэнію і Азэрбайджан назвалі па 5% рэспандэнтаў, Грузію — 4%, Малдову і Кіргізію — па 3 %, а Узбэкістан і Туркмэністан — па 2 % .

У рэйтынгу даверу кіраўнікам дзяржаў, на думку расейцаў, лідэрамі зьяўляюцца прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (41 %) і прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў (33%). Замыкае тройку, таксама з прыкметным адрывам, ўкраінскі лідэр Віктар Януковіч — яго назвалі толькі 10% апытаных. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў выклікае давер у 5 % удзельнікаў апытаньня. Кіраўнікі Кіргізіі, Армэніі, Узбэкістану, Туркмэністану, Таджыкістану, Грузіі, Малдовы карыстаюцца даверам толькі ў невялікай часткі рэспандэнтаў (ад 1 да 3%).



Паводле верасьнёўскіх апытаньняў НДІСЭПД, у Беларусі Лукашэнку давярае 46.7% насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG