Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан. Дэманстранты вытрымалі штурм спэцназу (жывая трансьляцыя, відэа)

Спэцназ прарваў і разабраў барыкады ля Майдану, выціснуў людзей у бок сцэны. Шмат параненых і затрыманых. Часткова зьнішчылі намётавае мястэчка. Колькасьць удзельнікаў на Майдане цягам ночы павялічылася з 2 тысячаў да 10-15 тыс.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








00:09 11.12.2013

На майдане абвясьцілі мабілізацыю. Разгон чакаецца а першай ночы

Штаб нацыянальнага супраціву распаўсюдзіў інфармацыю аб заплянаванай на 1:00 ночы спэцапэрацыю па зачыстцы Майдана падразьдзяленьнямі ўнутраных войскаў і «Беркуту». Адпаведную заяву распаўсюдзіла прэс-служба «Бацькаўшчына».

«У ролі правакатараў выступяць народныя дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў, якіх на дадзены момант ужо мабілізавала для ўдзелу ў апэрацыі», — гаворыцца ў заяве.

«Штаб нацыянальнага супраціву заклікае неабыякавых кіяўлянаў прыбыць на Майдан і сваёй прысутнасьцю узмацніць яго абарону. Чым больш людзей будзе на Майдане, тым менш верагоднасьць супрацьпраўных дзеяньняў з боку ўлады», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Штаб таксама зьвяртаецца да сродкаў масавай інфармацыі з просьбай пакінуць на ноч як мага больш журналістаў, разглядаючы гэта як стрымвальны фактар, які абароніць людзей ад ужываньня сілы з боку так званых праваахоўнікаў», — паведамілі ў штабе.

У ноч зь 9 на 10 сьнежня сілавікі зачысцілі барыкады мітынгоўцаў, якія знаходзіліся ў раёне Вярхоўнай Рады і адміністрацыі прэзыдэнта

23:12 10.12.2013

Мэтро ў Кіеве зноў замінавалі

Станцыі мэтро «Хрэшчатык» і «Майдан Незалежнасьці» ў Кіеве зноў зачыненыя. Па дадзеных сталічнага ўпраўленьня МУС, невядомы чалавек патэлефанаваў у міліцыю з паведамленьнем быццам бы аб замінаваньні мэтро.

Зараз на месцы працуюць супрацоўнікі МУС і Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях, яны правяраюць станцыі на наяўнасць выбухованебясьпечных прадметаў.

Тры цэнтральныя станцыі мэтро — «Хрэшчатык», «Майдан Незалежнасьці» і «Тэатральная» — былі зачыненыя на працягу некалькіх гадзінаў у панядзелак, 9 сьнежня. Тады міліцыя таксама паведаміла, што атрымала выклік аб замінаваньні мэтро. Пагроза не пацьвердзілася, па факце фальшывага паведамленьня распачалі крымінальную справу.
22:54 10.12.2013
Насупраць будынка Кіеўрады залілі каток. Каб дэманстрантам было дзе пакатацца. На тэрыторыі намётавага мястэчка ўжо працуе вулічны ўнівэрсытэт

22:46 10.12.2013

ЭШТАН НА МАЙДАНЕ

Вярхоўны камісар Эўразьвязу Кэтрын Эштан перад сустрэчай зь лідэрамі ўкраінскай апазыцыі наведала мітынгоўцаў на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. Эштан на Эўрамайдане суправаджаў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне Ян Тамбінскі.

Паводле агенцтваў, удзельнікі акцыі, якія даведаліся Эштон, скандавалі яе імя, а таксама разам выкрыквалі «Дзякуй». Сёньня ў Кіеве Кэтрын Аштан сустракалася з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Падрабязнасьці больш чым 3-гадзіннай сустрэчы пакуль невядомыя.
22:36 10.12.2013

Эштан сустрэлася зь Януковічам

Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан правяла ў Кіеве перамовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.


Як напісала ў Твітэры яе прэсавы сакратар, «зьмястоўныя» перамовы доўжыліся тры з паловай гадзіны. Зараз сп-ня Эштан сустракаецца зь лідэрамі ўкраінскай апазыцыі.

Януковіч заявіў сёньня, што Ўкраіна будзе працягваць дамагацца больш шчыльных сувязяў з ЭЗ, але і павінна «аднавіць свае нармальныя гандлёвыя адносіны з Расеяй». Ён таксама заявіў, што паўнамоцная ўкраінская дэлегацыя ўжо ў сераду будзе ў Брусэлі, і аддаў загад ураду падрыхтаваць прапановы да саміту Ўкраіна-ЭЗ, скіраваныя на «мінімізацыю эканамічных рызыкаў для Ўкраіны» ад падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам
22:16 10.12.2013
Віктар Януковіч і Кэтрын Эштан
Віктар Януковіч і Кэтрын Эштан

Украінская ўрадавая дэлегацыя паедзе ў Брусэль

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паведаміў, што ў сераду ўкраінская ўрадавая дэлегацыя накіруецца ў Брусэль. Раней Януковіч правёў кансультацыі з трыма былым прэзыдэнтамі краіны — Леанідам Краўчуком, Леанідам Кучмам і Віктарам Юшчанкам. Пазьней мае адбыцца «круглы стол».

Тым часам памочніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд правяла перамовы ў Кіеве з трыма апазыцыйнымі лідэрамі — Арсенем Яцанюком, Віталем Клічком і Алегам Цягнібокам. Пазьней Нуланд і прадстаўніца Эўразьвязу ў замежнай палітыцы Кэтрын Эштан маюць сустрэцца зь Януковічам.

Чытаць далей...
21:58 10.12.2013

Апазыцыя не пайшла на «круглы стол» зь Януковічам

Апазыцыя не бярэ ўдзелу ў «круглым стале», які быў ініцыяваны экс-прэзыдэнтам Леанідам Краўчуком. Пра гэта паведаміў лідэр «Свабоды» Алег Цягнібок . Ён назваў гэты «круглы стол» зрэжысаваным.


Ад адміністрацыі прэзыдэнта на нарадзе прысутнічае Марына Стаднійчук, ад ураду – віцэ-прэм'ер Аляксандар Вілкул, таксама ў сустрэчы бяруць удзел сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Рыбак, кіраўнік фракцыі Партыі Рэгіёнаў Аляксандар Яфрэмаў, дэпутат Уладзімер Літвін. Прысутнічае лідэр КПУ Пётар Сіманенка.

Чытаць далей...
21:52 10.12.2013

Зачыстку ў Кіеве рабіў крымскі спэцназ

Цяпер месцы, дзе раней былі барыкады, занятыя спэцтранспартам і кардонамі ўнутраных войскаў і спэцпадразьдзяленьняў — «Бэркут» і «Тыгр».

Чытаць далей...
21:50 10.12.2013

Гвалт на Эўрамайдане можа выклікаць амэрыканскія санкцыі

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам сказаў, што Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя штораз большай магчымасьцю гвалту ва Ўкраіне. Белы дом заявіў, што Байдэн у размове зь Януковічам указаў на неабходнасьць неадкладнай дээскаляцыі сытуацыі на Ўкраіне і пачатку дыялёгу ўладаў зь лідэрамі апазыцыі дзеля знаходжаньня кансэнсусу адносна будучага разьвіцьця Ўкраіны...
Чытаць далей...
21:42 10.12.2013

Чаму маўчыць Лукашэнка?

Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі афіцыйна ніяк не камэнтуе ўкраінскія падзеі. Маўчыць Аляксандар Лукашэнка, пазьбягаюць камэнтароў і іншыя высокія службовыя асобы.


Чытаць далей...
21:41 10.12.2013


Вус: Украіна стаіць на парозе анархіі

Былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, прадпрымальнік Дзьмітрый Вус не выключае, што дзеля забесьпячэньня дзейнасьці дзяржаўных органаў Украіны сілавікі бліжэйшым часам пойдуць на высяленьне дэманстрантаў з гарадзкой мэрыі, а потым зачысьцяць і ўвесь Майдан. У іншым выпадку краіну апануе «анархія».


Дзьмітрый Вус: «Само па сабе пытаньне аб ужываньні сілы — яно правакацыйнае. Справа ў тым, што дэманстранты захапілі кіеўскую мэрыю, цалкам паралізаваўшы сыстэму выканаўчай улады. І калі яны будуць перашкаджаць далейшаму функцыянаваньню дзяржавы, будуць супрацьстаяць гэтаму — канечне, будуць рэалізаваныя адпаведныя контарзахады з боку ўлады. Яны ж не зацікаўленыя ў тым, каб зламаць адладжаны мэханізм, каб дэградавала ўлада ў краіне і пачалася анархія. Таму, на маю думку, сілавыя акцыі будуць. Шчыра кажучы, яны неабходныя для таго, каб неяк скіроўваць дзяржаву ў прававое рэчышча. Бо зараз там анархія: хто што хоча, тое і робіць. Атрымліваецца, няма ўлады. Хто хоча — мэрыю захоплівае, хто дзе хоча, там і стаіць. Кардоны, барыкады робяць. Цалкам спаралізавалі працу выканаўчых і заканадаўчых органаў, не пускаюць дэпутатаў. Трызьненьне нейкае».
Чытаць далей...
21:38 10.12.2013

Уражвальныя фотаздымкі ўкраінскіх пратэстаў

21:38 10.12.2013

Начная зачыстка ў Кіеве вачыма замежных фотакарэспандэнтаў

21:37 10.12.2013
Вось яшчэ адно відэа з учорашняй зачысткі Майдану
Зачыстка ў Кіеве. Новае відэа
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00
Наўпроставы лінк
21:34 10.12.2013
Мінулай ноччу спэцслужбы зьнішчылі барыкады ва ўрадавым квартале Кіева. Дэманстранты сышлі у бок майдану Незалежнасьці.

XS
SM
MD
LG