Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская ўрадавая дэлегацыя паедзе ў Брусэль


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паведаміў, што ў сераду ўкраінская ўрадавая дэлегацыя накіруецца ў Брусэль.

Раней Януковіч правёў кансультацыі з трыма былым прэзыдэнтамі краіны — Леанідам Краўчуком, Леанідам Кучмам і Віктарам Юшчанкам. Пазьней мае адбыцца «круглы стол».

Тым часам памочніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд правяла перамовы ў Кіеве з трыма апазыцыйнымі лідэрамі — Арсенем Яцанюком, Віталем Клічком і Алегам Цягнібокам. Пазьней Нуланд і прадстаўніца Эўразьвязу ў замежнай палітыцы Кэтрын Эштан маюць сустрэцца зь Януковічам.

На галоўнай плошчы Кіева застаюцца сотні ўдзельнікаў пратэсту, які цягнецца ўжо шмат дзён пасьля рашэньня ўкраінскага ўраду прыпыніць падрыхтоўку пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам. У нядзелю ў дэманстрацыі пратэсту ўзялі ўдзел сотні тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG