07:37
11.12.2013
Эштан усё яшчэ ў Кіеве, выказала засмучанасьць дзеяньнямі Януковіча
Вярхоўны камісар Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Кэтрын Эштан знаходзіцца ў Кіеве і з сумам назірае за падзеямі на Майдане. Пра гэта гаворыцца ў яе заяве, якую распаўсюдзіла прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне.«Я ўсё яшчэ ў Кіеве. Я была сярод вас на Майдане вечарам і мяне ўразіла рашучасьць ўкраінцаў, якія выступалі за эўрапейскую пэрспэктыву для краіны», — адзначыла Эштан.
«Цяпер, празь некалькі гадзін, я з сумам назіраю за тым, як міліцыя ўжывае сілу, каб прыбраць мірных людзей з цэнтра Кіева», — адзначыла яна.
«Улады не павінны былі дзейнічаць пад покрывам ночы, каб пачаць зносіны з грамадзтвам з дапамогай міліцыі», — адзначыла Эштан.
Чытаць далей...
07:07
11.12.2013
Тітушки почали запускати салюти, щоб зробити імітацію стрілянини. Люди не зважають. Народ масово збирається на #Євромайдан
— Volodymyr Ariev (@VolodymyrAriev) December 11, 2013
На Майдане невядомыя запускаюць салюты
На майдане Незалежнасьці пачалі запускаць салюты, каб імітаваць страляніну. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Уладзімір Ар’еў. Паводле яго слоў, гэта правакацыі з боку так званых «цітушак» (правакатараў у спартовай форме).У цэнтры Кіева некалькі разоў у сераду ноччу было чуваць гукі, падобныя на выбухі, яны суправаджаліся крыкам людзей.
Міліцыя пачатку «зачышчаць» цэнтар Кіева ад барыкадаў Эўрамайдану каля гадзіны ночы. Вызваленая тэрыторыя каля кіеўскай мэрыі, большая частка Хрэшчатыка і вуліца Інстытуцкая.
Чытаць далей...
06:51
11.12.2013
Януковіч плюнуў у твар 46-мільённаму народу, — Яцанюк
Прэзыдэнт Віктар Януковіч плюнуў у твар 46-ці мільёнам украінцаў. Пра гэта са сцэны Майдану заявіў апазыцыянер Арсень Яцанюк.«Януковіч думае, што даслаў сюды некалькі тысяч вайскоўцаў і можа гэтым перамагчы 46-мільённую дзяржаву? Ён сьмешны. Калі ў Кіеве цяпер Кэтрын Эштан, Вікторыя Нуланд, ён плюнуў у твар Амэрыцы, 28 краінам Эўразьвязу. А яшчэ ён плюнуў у твар украінцам. І мы гэтага не даруем. Сёньня тут тысячы, учора былі сотні тысяч, а заўтра будуць мільёны! І гэты рэжым падзе! Не баімся, стаім, змагаемся за нашу краіну», - заявіў Яцанюк.
Чытаць далей...
06:28
11.12.2013
Спэцназ пад будынкам прафсаюзаў. Выціскаюць дэманстрантаў
Спэцназ міліцыі «Беркут» з боку Эўрапейскай плошчы спрабаваў прайсьці ў будынак прафсаюзаў. У выніку адбыліся сутыкненьні. Па словах відавочцаў, ёсьць пацярпелыя, прынамсі двое.Апазыцыйныя лідэры Арсень Яцанюк і Віталь Клічко знаходзяцца на барыкадах і спрабуюць стрымаць натоўп. Алег Цягныбок на вуліцы Інстытуцкай.
Камунальнікі ўжо разабралі барыкады з боку Эўрапейскай плошчы, а «Беркут» атачыў пэрымэтар вакол сцэны на Майдане Незалежнасьці.
Чытаць далей...
06:14
11.12.2013
МУС Украіны: газ не ўжывалі, намётаў не падпальвалі
Ва Упраўленні сувязяў з грамадзкасцю МУС Украіны паведамляюць, што ў адпаведнасьці з пастановай Акруговага адміністрацыйнага суду горада Кіева ад 9 сьнежня 2013 года, «работнікі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях і камунальных службаў сталіцы ажыцьцяўляюць дэмантаж барыкадаў, пабудаваных удзельнікамі так званага Эўромайдану. Мэта гэтай дзейнасьці — забесьпячэнне свабоднага перамяшчэньня грамадзян і аўтатранспарту ў цэнтральнай частцы горада».Паводле зьвестак міліцыі, па стане на 02.30 11 сьнежня на месцы падзей знаходзіліся каля 1000 грамадзян, перад якімі выступалі народныя дэпутаты і грамадзкія дзеячы. Каб не дапусьціць парушэньняў грамадзкага парадку і супрацьпраўных дзеяньняў у дачыненьні да камунальнікаў, работнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС адціснулі мітынгоўцаў да сцэны, разьмешчанай на Майдане Незалежнасьці. У міліцыі заяўляюць, што «спэцыяльныя сродкі да ўдзельнікаў акцыі не ўжываліся. Працаўнікамі міліцыі затрыманыя некалькі найбольш актыўных правапарушальнікаў, якія супраціўляліся праваахоўнікам».
Чытаць далей...
06:12
11.12.2013
Клічко і міліцэйскі генэрал спрабуюць разьвесьці дэманстрантаў і спэцназ
Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко і першы намесьнік камандуючага ўнутраных войскаў, генэрал-лейтэнант Сяргей Канаплянік прыбылі на Эўрамайдан.Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, цяпер яны спрабуюць разьвесьці пратэстоўцаў і байцоў «Беркуту» каля барыкады на вуліцы інстытуцкай. Клічко спрабуе адвесьці калёну актывістаў, а генэрал — спэцназаўцаў.
Чытаць далей...
05:53
11.12.2013
Украінскае агенцтва навінаў УНІАН паведамляе, што затрыманых б'юць у аўтазаках.
05:39
11.12.2013
Мітынгоўцы спынілі «Беркут» на падыходзе да Майдану
Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода ўжо каля 30 хвілін яны стаяць «сьценка на сьценку», але без сутыкненьняўЧытаць далей...
05:33
11.12.2013
Разгону намётавага мястэчка ня будзе, — кіеўская міліцыя
У міліцыі запэўніваюць, што разгону намётавага мястэчка на Майдане Незалежнасьці ня будзе, гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні цэнтральных аўтадарог сталіцы. Пра гэта паведамілі ў сталічнай міліцыі са спасылкай на словы выканаўцы абавязкаў начальніка Галоўнага ўпраўленьня МУС у Кіеве Валерыя Мазана.«Гаворка не ідзе пра які-кольвек разгон намётавага мястэчка на Майдане, а гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні транспартных магістраляў», — кажа Мазан
Чытаць далей...
05:19
11.12.2013
Байцы «Беркуту» разьбіраюць барыкаду на вуліцы Інстытуцкай. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, падчас гэтага быў ужыты пярцовы газ.
Па паведамленні УНІАН, у кіеўскай міліцыі запэўніваюць, што разгону намётавага мястэчка на Майдане Незалежнасьці ня будзе, гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні цэнтральных аўтадарог сталіцы.
Па паведамленні УНІАН, у кіеўскай міліцыі запэўніваюць, што разгону намётавага мястэчка на Майдане Незалежнасьці ня будзе, гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні цэнтральных аўтадарог сталіцы.
05:14
11.12.2013
Люди на інститутській святкують маленьку перемогу над беркутом. #євромайдан
— Єврокраїна (@euroukraine) December 11, 2013
05:08
11.12.2013
З будынка Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, дзе знаходзіцца карэспандэнтка Свабоды, з другога паверху спусьцілі шлянг і заліваюць Хрэшчатык вадой
05:07
11.12.2013
Людзі кідаюцца спэцназу пад ногі
05:01
11.12.2013
Людзі паведамляюць пра затрыманьні
МАКСИМАЛЬНИЙ РЕПОСТ!Депутати,журналісти, ВСІ,будьте пильними! Людей затримують та пхають до автозаків! #євромайдан #евромайдан #euromaidan
— Maria Gavva (@Mari4JC) December 11, 2013
04:58
11.12.2013
Камэнтар CNN пра #євромайдан: "Гэта вельмі добра арганізаваная дэманстрацыя"
04:54
11.12.2013
Колькасьць людзей на майдане расьце. Аднак улады блякуюць пад'езды да Майдану. У фэйсбуку створана група, дзе людзі могуць скаардынуюцца, каб разам дабрацца да месца падзеяў. https://www.facebook.com/helpgettomaidan
04:50
11.12.2013
Некалькі чалавек забрала хуткая дапамога
04:45
11.12.2013
Два намёты ля Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі дэмантавалі. У зносе ўдзельнічалі камунальнікі пад аховай байцоў з нашыўкамі «Барс». Каля памяшканьня мэрыі людзі чакаюць штурму будынка.
04:43
11.12.2013
Неверагодная колькасьць сілавікоў на падыходах да Майдану
04:41
11.12.2013