«Спачатку, як мінімум, трэба апублікаваць гэты дакумэнт, таму я зьвярнуўся да прэзыдэнта з патрабаваньнем падаць тэкст гэтага дакумэнту, каб зь ім азнаёміцца. Па-друое, трэба зразумець, ці дакумэнт падпісаны ў форме міжнароднай дамовы. І калі гэта так, то ён павінен быць ратыфікаваны Вярхоўнай Радай Украіны», — сказаў Таменка ў адказ на пытаньне, як рэагаваць на дзеяньні Януковіча, які нібыта падпісаў стратэгічную дамову з Расеяй, якая ўключае ў сябе абавязак далучэньня да Мытнага саюзу.
Апроч таго, паводле ягоных слоў, калі гэты дакумэнт рэгулюе ўзычэньне крэдытаў і перагляд газавай дамовы — «гэта адна гісторыя». «Калі ж гэты дакумэнт прадугледжвае пэўную форму далучэньня да Мытнага саюзу, а такім чынам перадачу пэўных сувэрэнных паўнамоцтваў іншаму міждзяржаўнаму ўтварэньню — гэта ўжо іншая гісторыя», — цытуе Таменку ягоная прэс-служба.
«У любым выпадку, гаворка пра парушэньне прэзыдэнтам Канстытуцыі Ўкраіны, дзейнага заканадаўства й магчымую дзяржаўную здраду. Таму пры любых абставінах трэба высьветліць, што насамрэч падпісаў Віктар Януковіч з прэзыдэнтам Расеі ў Маскве», — падсумаваў Таменка.
Як заявіў у сваім Твітэры журналіст выданьня The Economist Эдвард Лукас з спасылкай на свае крыніцы, прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у пятніцу падпісаў стратэгічнае пагадненьне з Расеяй, якое ўключае ў сябе абавязак далучэньне да Мытнага саюзу.
Паводле зьвестак Лукаса, дамова паміж Пуціным і Януковічам прадуглгеджвае атрыманьне Ўкраінай фінансавай дапамогі, а таксама вымагае далучэньня Кіева да Мытнага саюзу ў 2015 годзе.
Адначасова ў прэсавай службе Віктара Януковіча пра падпісаны даукумэнт нічога ня кажуць. Пра вынікі сустрэчы з Пуціным на прэзыдэнцкім сайце ёсьць адно паведамленьне: «Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч і Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін сустрэліся ў Сочы (РФ). Кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі пытаньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі і падрыхтоўкі Дамовы пра стратэгічнае партнэрства», — гаворыцца ў паведамленьні ад 6 сьнежня.
Януковіч заяжджаў да Пуціна ў Сочы, вяртаючыся з Кітаю ва Ўкраіну, дзе трываюць масавыя пратэсты з мэтай адстаўкі ўлады і аднаўленьня эўраінтэграцыі.

Wow! Hearing Yanukovich in Sochi today signed strategic agrt w Russia includes $5BN+ up front, gas price $200 + agrt to join customs union
— Edward Lucas (@edwardlucas) December 6, 2013
Another source: Yanukovych deal w Putin is done: Ukraine gets billions, no reform. no elections http://t.co/Zr3cHzzGMK h/t @anneapplebaum