«Аўтара „Лаліты“ трэба судзіць па адным артыкуле з гвалтаўнікамі непаўналетніх...» А між тым, нават такім вось судзьдзям зь непрызнанай Набокавым Беларусі былі дадзеныя падрабязныя і дакладныя інструкцыі, як Гэта трэба чытаць. Шкада, што яны не паслухаліся:
«Крытыкам-маралістам, дабрадзейным, ранімым людзям, поўным спагады да саміх сябе і шкадаваньня да чалавецтва, наагул ня варта дакранацца да маіх кніг. У тых, каго я запрашаю, страўнікі мусяць быць гэткімі ж моцнымі, як скура ў вінных бурдзюкоў, і яны не павінны прасіць келіх бажале, калі ім выстаўляюць бочку Шато Лятур д’Івуар».
Ён закончыў яе 6 сьнежня 1954 году ў Амэрыцы — амэрыканскі пісьменьнік, які нарадзіўся ў Расеі і траціну жыцьця пражыў у Заходняй Эўропе. Яе, кнігу пра няўлоўную прыгажосьць, самы магічны твор дваццатага — дый ня толькі дваццатага стагодзьдзя. Гэтае амаль што фізычнае задавальненьне ад набокаўскай прозы, якое знаёмства з «Лалітай» дазваляе перажыць напоўніцу, застаецца на ўсё жыцьцё. Набокава або адчуваеш, або не — але калі хаця б на імгненьне адчуў, гэта застаецца з табой на ўсё жыцьцё. Такая вось бясьсільнасьць перад магіяй.
Зрэшты, першы ўкол Лаліты — укол Лалітай — здарыўся з Набокавым задоўга да таго, як ён зрабіўся амэрыканскім пісьменьнікам. Тут варта згадаць, вядома ж, вялікую навэлу «Чараўнік» — зь першым дыханьнем Лаліты, але безь яе нэрвовай, хваравітай, пяшчотнай чароўнасьці. Аўтар напісаў яе яшчэ да пераезду за акіян, сунуў у скрыню, палічыўшы няўдачай — але не забыўся на «бедную дзяўчынку», не: і надышоў дзень, калі рукапіс зноў быў выцягнуты на сьвятло і ўважліва перачытаны.
А можа, усё адбылося і яшчэ раней: у «Дары», найлепшай набокаўскай кнізе, напісанай па-расейску, ёсьць пэрсанаж Шчогалеў, пашляк і антысэміт, які прызнаецца Гадунову-Чардынцаву, што мае неблагі сюжэцік: вось бы хто зь літаратараў заняўся... Няблага б выйшла, га? «Уявіце сабе гісторыю: стары пёс, але яшчэ ў саку, з агнём, з прагай шчасьця, знаёміцца з удавіцаю, а ў яе дачка, зусім яшчэ дзяўчо, ведаеце, калі нічога яшчэ не аформілася, а ходзіць так, што з глудзу зьехаць... Што рабіць? І вось тут можна без канца апісваць: сьверб, вечную пакуту...»
Так гадавалася Лаліта. Так вырастала — зь нічога, з пустаты, з балбатні староньніх глухіх да прыгажосьці людзей, зь юру, так, з прагі — але і з апёку каханьнем. Бо хто будзе спрачацца, што «Лаліта» — раман пра каханьне. Злачыннае, нелегальнае, вычварнае, забойча-збачэнскае, немагчымае — але сапраўднае. Непрыстойнае... Але ці можа сапраўднае каханьне быць непрыстойным?
Часам здаецца, што «Лаліта» была з Набокавым з самага пачатку жыцьця. Што яму трэба было пражыць большую яго частку (раман пісаў чалавек, якому было за пяцьдзясят) — каб зразумець гэта і падабраць словы. Для яе, адзінай. Бо ўжо ў рамане «Кароль, дама, валет», напісаным у 1928, ёсьць гэта — без чаго «Лаліту» спасьцігнуць нельга, як ні круціся ў сваіх дабрадзейнасьці і ранімасьці:
«Прыгажосьць сыходзіць, прыгажосьці не пасьпяваеш патлумачыць, як яе любіш, прыгажосьць нельга ўтрымаць, і ў гэтым — адзіны смутак сьвету».