Між тым, удзельнікі акцыі заклікаюць не разыходзіцца, а працягваць блякаваць адміністрацыю прэзыдэнта і некаторыя іншыя ўладныя будынкі. Экспэрты мяркуюць, што далейшыя падзеі могуць разьвівацца па некалькіх розных сцэнарах.
Пасьля таго, як галасоў за адстаўку ўрада не хапіла, апазыцыя рыхтуецца да працяглай барацьбы. Да гэтага, выступаючы са сцэны Эўрамайдану, заклікалі ўдзельнікаў акцыі лідэры апазыцыйных фракцыяў. Яны падкрэсьліваюць неабходнасьць працягваць аблогу урадавых будынкаў.
«Гэты ўрад ня можа ажыцьцяўляць уладу — і нездарма ўрадавыя памяшканьні заблякаваныя. Што рабіць з гэтай нагоды? Ёсьць два спосабы. Першы спосаб —дэмакратычны: калі мы бачым, што гэты ўрад ня мае народнай падтрымкі — павінны быць перавыбары. Другі спосаб — сілавы. Першы крок быў на Майдане, калі ўлады ўжылі сілу. Рэакцыю мы ўбачылі. Сілавы спосаб прывядзе да надзвычай небясьпечных наступстваў: грамадзтва, якое цяпер на Майдане, радыкалізуецца . Далей гэта грамадзтва пойдзе з Майдану, а наўзамен выйдуць прыхільнікі радыкальных дзеяньняў» , — распавёў аб далейшых пэрспэктывах пратэстаў у інтэрвію Радыё Свабода адзін зь лідэраў Эўрамайдану, пазафракцыйны народны дэпутат Пятро Парашэнка.
Экспэрты адзначаюць, што менавіта ўлада, жорстка разагнаўшы прыхільнікаў эўраінтэграцыі на Майдане Незалежнасьці, больш зрабіла для таго, каб на акцыю пратэсту выйшла вялікая колькасьць людзей. Зрэшты, дзякуючы гэтаму ўдзельнікі акцыі пратэсту змаглі толькі авалодаць цэнтрам Кіева — узяць пад свой кантроль некалькі будынкаў і ўсталяваць намётавы гарадок на Майдане незалежнасьці — але не прымусіць уладу да перамоваў і саступак. Зараз перад апазыцыяй стаіць задача ўтрымаць людзей для далейшых дзеяньняў, каб акцыя пратэсту працягвалася. Затое ўсё больш удзельнікаў акцыі хочуць пачуць ад сваіх кіраўнікоў аб далейшы плян дзеяньняў .
На думку сацыяльнага псыхоляга Алега Пакальчука, акцыя на дадзеным этапе перажывае крызіс. Рэанімаваць яе могуць далейшыя рэпрэсіі з боку ўлады , а вось адсутнасьць актыўных дзеяньняў ня пойдзе на карысьць.
«Будзе эфэкт прывыканьня, і акцыя ператворыцца ў нейкі інтэрнат. Адна справа, калі людзі на полі бою — зусім іншы настрой. Іншая справа, калі людзі абжываюцца і надыходзіць тылавое жыцьцё, выяўляюцца іншыя рысы, якія ў арміі кампэнсуюцца статутам. А тут такіх правілаў няма», — адзначае Алег Пакальчук .
Яшчэ адным стымулам можа стаць унутраная структурызацыя ў шэрагах удзельнікаў акцыі. Прычым частку паўнамоцтваў лідэры апазыцыі павінны былі перадаць самым актывістам.
«Ганарыстасьць нашых лідэраў прымушае іх сьцерагчыся маладых парасткаў», — лічыць Алег Пакальчук.
Палітоляг Уладзімер Фясенка таксама зьвяртае ўвагу на тое, што лідэры апазыцыі недастаткова прыцягваюць актывістаў да арганізацыйных момантаў. Асабліва гэта становіцца зразумелым, калі параўнаць Эўрамайдан з Аранжавай рэвалюцыяй 2004 году.
«Тады былі палявыя камандзіры Майдану з выразнымі функцыямі. А цяпер яны? У мяне ёсьць падазрэньне, што некаторыя лідэры, асабліва ў „Бацькаўшчыне“, маюць пэўную рэўнасьць. Яны ня хочуць, каб зьяўляліся новыя людзі на трыбуне Майдану. Але зараз не да рэўнасьці», — адзначае Уладзімер Фясенка.
Таксама сярод актывістаў Эўрамайдану абмяркоўваецца ідэя аб пікетаваньні ня толькі адміністрацыйных будынкаў, але і прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі «Міжгор’е» . Увогуле, каардынатар грамадзкай арганізацыі «Агульная справа» Аляксандр Данілюк перакананы, што Эўрамайдан разьвіваецца ў правільным рэчышчы.
«Такія патрабаваньні выконваюцца толькі ў выніку працяглай масавай акцыі. Людзі павінны рыхтавацца да таго, што праз тыдзень ці два дэмаралізаваная міліцыя здыме свае пасты, і трэба будзе проста зайсьці і выкінуць некаторых з кабінэтаў», — адзначае Аляксандр Данілюк.
Па словах грамадзкага актывіста, уладзе выгадна, што на чале шматтысячнай акцыі пратэсту стаіць настроеная на мірныя перамовы парлямэнцкая апазыцыя.
Між тым, Партыя рэгіёнаў патрабуе ад Генэральнай пракуратуры прававой ацэнкі фактаў захопу і блякаваньня адміністрацыйных будынкаў органаў цэнтральнай улады. Таксама ў заяве, разьмешчанай на афіцыйным партыйным сайце, адзначаецца, што «ў мэтах забесьпячэньня бесьперашкоднай працы канстытуцыйных органаў улады Партыя рэгіёнаў мабілізуе сваіх прыхільнікаў для забесьпячэньня надзейнай абароны і стварэньня неабходных умоваў для стабільнай працы».