Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшла акцыя супраць падаражаньня праезду (+ інфаграфіка, як расьлі кошты)


Зь 1 сьнежня вырасьлі кошты на электраэнэргію, цыгарэты, газ, шэраг спажывецкіх тавараў і праезд у грамадзкім транспарце. З гэтай нагоды моладзевыя актывісты правялі акцыю ў Менску. Яны разьвесілі па Менску плякаты супраць павышэнья коштаў на праезд у гарадзкім камунальным транспарце.

Плякаты зьявіліся ў раёне ўнівэрмагу «Беларусь», а таксама на прыпынках транспарту па Партызанскаму праспекту. На плякатах гаворыцца: «Сёньня праезд 3000 руб. А заўтра?», «Праезд 3000 руб? Стоп! Хопіць плаціць рэжыму!», «А ў іх праезд не даражэе?».



Такім чынам «Альтэрнатыва» хацелі зьвярнуць увагу менчукоў на чарговае падвышэньне коштаў на праезд, «каб яны задумаліся, ці адпавядаюць рэчаіснасьці выказваньні кіраўніцтва краіны аб стабільнасьці і пасьпяховасьці сацыяльна-арыентаванай дзяржавы»:

«На будаўніцтва лядовых палацаў, правядзеньне ваенных парадаў, а таксама на дарагія Майбахі грошы ў іх ёсьць, а вось каб забясьпечыць падтрымку сацыяльнай сфэры чамусьці бракуе», — адзначаецца ў прэсавым рэлізе. Акцыя прайшла без затрыманьняў.



Сярод краінаў былога Савецкага Саюзу Беларусь лідуе паводле росту спажывецкіх цэнаў у 2013 годзе. За дзесяць месяцаў яны павялічыліся на 12 % , у Расеі — на 5,3 % , Казахстане і Малдове — 3,6 % , Арменіі — 3,5 % , Таджыкістане — 3,1 % , Эстоніі — 2,5 % , Кыргызстане — 2% , Азербайджане — 1% , Літве — 0,6% і Грузіі — 0,5 %. Рэйтынг наша краіна ўзначальвае практычна ўвесь год. Беларусь гэтаксама была лідэрам па росьце коштаў сярод краінаў былога СССР у 2011-2011 гг (108,7 і 21,8%). У Эўразьвязе ў мінулым месяцы спажывецкія кошты, наадварот, скараціліся на 0,1%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG