Штабы нацыянальнага супраціву створаны ва ўсіх абласцях, удзельнікі агульнанацыянальнай забастоўкі пачнуць блякаваньне адміністрацыйных будынкаў у панядзелак а 6-ай раніцы. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтральнага штабу партыі «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў.
«Мы будзем стаяць, пакуль яны ня сыдуць у адстаўку», — дадаў ён. Паводле Турчынава, ужо створаныя штабы нацыянальнага супраціву ва ўсіх абласьцях. Таксама ён адзначыў , што «ўлада плянуе правакацыі, але ў іх гэта не атрымаецца».
«Мы блякуем выезды з вуліцы Інстытуцкай на Храшчацік. Ніводзін транспарт не павінен сюды трапіць», — адзначыў Турчынаў. Пры гэтым ён заклікаў прысутных захоўваць спакой і выконваць дысцыпліну ды арганізаваць кругласуткавае дзяжурства.
У сваю чаргу дэпутат Мікалай Паламарчук адзначыў, што ў штаба ёсьць інфармацыя аб тым, што ў ноч на панядзелак, 2 сьнежня, каля 3-4 ночы ўлада плянуе выкарыстаць сілу і разагнаць Майдан.
Самае папулярнае
1