Дэпутат Вярхоўнай Рады Давід Жванія, які заявіў 30 лістапада аб выхадзе з фракцыі Партыі рэгіёнаў, заклікаў парлямэнтароў стварыць новую большасьць у Радзе.
«У Вярхоўнай Радзе павінна быць створана новая большасьць, незалежна ад партыйнай прыналежнасьці. Сьпікер Уладзімер Рыбак праявіць мудрасьць і аб’яднае дэпутатаў», — адзначыў Жванія.
Паводле яго слоў, калі гэтага не адбудзецца, неабходна перавыбраць старшыню парлямэнту. Жванія падкрэсьліў, што дэпутаты павінны адмяніць рашэньне Канстытуцыйнага суду аб палітрэформе і перавыбраць ўрад.
Раней зь неназваных крыніц паведамілі аб намерах выхаду з Партыі рэгіёнаў прыкладна 10 дэпутатаў. У выпадку, калі некалькі дзясяткаў дэпутатаў зоймуць бок апазыцыі, «Партыя рэгіёнаў» можа апынуцца ў меншасьці.