Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Менсктранс» прынёс прабачэньні Алесю Кутасаву за расейскі сьцяг


Алесь Кутасаў
Алесь Кутасаў

«Менсктранс» прынёс прабачэньні «за дастаўленыя нязручнасьці» актывісту аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алесю Кутасаву.

А кіроўца аўтобусу № 343 «Уручча-2 — ст. Калодзішчы» «за невыкананьне патрабаваньняў да экіпіроўкі аўтобуса» і кандуктар «за дапушчаныя грубыя і нетактоўныя паводзіны падчас абслугоўваньня пасажыраў» прыцягнутыя да адказнасьці, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, 30 кастрычніка, зайшоўшы ў аўтобус і пабачыўшы расейскі сьцяг, Алесь Кутасаў на першым жа прыпынку папрасіў кіроўцу прыбраць сьцяг, але той, агрызнуўшыся, зачыніў вакенца. На наступным прыпынку ў аўтобус увайшла кандуктар, якая папрасіла паказаць дакумэнты на праезд. «Я ёй сказаў, што аплачу толькі тады, калі будзе прыбраны сьцяг», — адзначыў актывіст.

Тады яму грубым тонам паведамілі, што адвязуць на дыспэтчарскую станцыю, дзе перададуць міліцыі. На дыспэтчарскай станцыі кандуктар перадала актывіста міліцыянтам, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён дэбашырыў і ледзь ня лез у кабіну кіроўцы. Разам з тым прайсьці ў міліцэйскі пастарунак для запісу паказаньняў кандуктар адмовілася, а кіроўца між тым прыбраў сьцяг з аўтобуса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG