Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прессбол»: Канаплёў і Аляксеенка затрыманыя праваахоўнымі органамі


Уладзімер Канаплёў
Уладзімер Канаплёў

Адразу два віцэ-прэзыдэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, былы і цяперашні, затрыманыя праваахоўнымі органамі Беларусі.

Як паведаміў сайт газэты «Прессбол», працаўнікі КДБ праводзяць праверку па справе былога чыноўніка аргкамітэта чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года Генадзя Аляксеенкі і старшыні нацыянальнай фэдэрацыі гандбола Ўладзімера Канаплёва.

«Па стане на 18.00 26 лістапада ў дачыненьні да Ўладзімера Канаплёва крымінальная справа не заведзеная, пра Аляксеенку мне яшчэ трэба ўдакладніць»,— паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Сьледчага камітэту Беларусі Павал Травулька.

У Фэдэрацыі гандбола Свабодзе заявілі, што не ўпаўнаважаныя камэнтаваць гэтую інфармацыю, у Нацыянальным алімпійскім камітэце заявілі, што нічога ня ведаюць.

«Мы не каментуем гэтую інфармацыю»,— заявіў агенцтву «Інтэрфакс» кіраўнік прэс-службы КДБ Беларусі Артур Стрэх.

Уладзімер Канаплёў уваходзіць у найбліжэйшае атачэньне Лукашэнкі, паходзіць з Магілёўшчыны, быў памочнікам Лукашэнкі як дэпутата Вярхоўнага Савета. Канаплёў два тэрміны кіраваў Палатай прадстаўнікоў, потым сышоў з палітыкі і кіраваў Фэдэрацыяй гандбола. Уваходзіць у чорны сьпіс асоб, які забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.

Генадзь Аляксеенка таксама быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, 3 2004 па 2010 памочнікам Лукашэнкі па фізкультуры і спорту. Узначальваў Цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG