«Адбылося гэта вельмі раптоўна. Такія працэсы рыхтуюцца доўга, і заўсёды, калі вось такія раптоўныя адмены адбываюцца, гэта сьведчыць пра тое, што былі ня ўлічаныя нейкія важныя фактары, які на гэта паўплывалі. Ну і зразумела, што ў гэтыя пару дзён, што засталіся да саміту, нічога паправіць немагчыма. Таму Ўкраіна ня будзе асацыяваная з Эўразьвязам вось на гэты раз. Іншая справа, што трэнд украінскі да Эўропы, хутчэй за ўсё, застанецца нават пры кіраўніцтве Януковіча. Ну і, можна спадзявацца, што зь перамогай, напрыклад, на наступных выбарах (прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх) праэўрапейскіх сілаў — шлях Украіны да Эўропы працягнецца.
Што да Беларусі, гэтая падзея, так бы мовіць, нічога ня можа памяняць у стаўленьні да Эўразьвязу. Але яна, напэўна, паспрыяе таму, што рост антыэўрапейскіх настрояў адбудзецца, таму што, як бы нашы шляхі і палітычная арыентацыя з Украінай не адрозьніваліся, тым ня менш, украінскі досьвед вельмі моцна ўплывае на Беларусь».