Як і яе назва, новы лягатып суполкі пераймае стылістыку навіннага парталу «Хартыя’97».
«Пасьля неспакойных зьездаў, шматдзённых кулюарных перамоваў мы перастаём пісаць ад імя Маладога Фронту. Нічога супольнага з „Горад-наш“, Андрусём Цянютам ці вуліцай Каліноўскага ў Берасьці ў нас больш няма», — пішуць мадэратары суполкі, лідэрам якіх зьяўляецца Іван Шыла.
«Маралісты могуць сьмела пакідаць нашыя шэрагі. Крытыкаваць гэтыя запісы за «абразу веры» ці «педэрасьцію» больш няма сэнсу»,— кажуць мадэратары, падкрэсьліваючы падабенства назвы і лягатыпу суполкі з "Хартыяй’97"»,— Называемся мы цяпер «Малады Фронт’97». Праводзьце паралелі і вы будзеце мець рацыю. Мы больш там, чым зь легендарным моладзевым рухам.
Пытаньне пра перадачу правоў мадэрацыі суполкі «Малады фронт» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» востра паўстала падчас зьезду арганізацыі, які адбыўся 26 кастрычніка ў Менску. Тады ўдзельнікі зьезду прагаласавалі за перадачу правоў абранаму сустаршыні Маладога Фронту Зьмітру Дашкевічу. Аднак Іван Шыла, які зьяўляецца галоўным мадэратарам суполкі, заявіў, што ня згодны з рашэньнем зьезду, але гатовы перайменаваць суполку.