Намаганьнямі краязнаўцаў ды дэмакратычнай супольнасьці руйнаваньне ўдалося спыніць. Але, паводле адмыслоўцаў, 80% помніка было зьнішчана. Тры гады таму я быў у гэтай 2-тысячнай вёсцы і ведаю, зь якой павагай ставяцца мясцовыя людзі да ўласных гістарычных каштоўнасьцяў. Чаму ж так здарылася сёлета?
...З трымценьнем падыходжу да знаёмых будынкаў. Здалёк бачу касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі. Каля яго былі каменныя будынкі кляштара, дзе ў часе майго тагачаснага прыезду месьціліся гараж і склады мясцовага СВК. Вось высачэзныя дзьверы з надпісам «1937» — у часы сталіншчыны тут зрабілі МТС.
Заварочваю за іх, і... карціна нагадвае хіба што сучасныя тэлекадры пра разбурэньні ў Сырыі. Побач з двума катлаванамі, падобнымі да варонак ад бомбаў, — кучы будаўнічага сьмецьця ды кавалкі ўшчэнт разбураных муроў. Агаліліся ўваходы ў сутарэньні... Адчуваю, як мяне, агаломшанага, нехта кранае за плячо.
Ярома: «Вы як турыст альбо журналіст — скажаце, гэта пад знос ідзе, а тое на рэстаўрацыю? Прыяжджаюць зь дзецьмі з Польшчы да касьцёла — там каменны звод, які трэба абламаць! Галубы сядзяць, узьляцелі — і цэгла пападала, пойдзем пакажу!»
Так я пазнаёміўся зь мясцовым старажылам, спадаром Валерыем Яромам, сіваватым мужчынам са скалечанымі пальцамі. Ідзем да касьцельнага дворыка, дзе над уваходам сапраўды пагрозьліва навісае ажурны звод. Дарэчы, суразмоўца назву вёскі вымаўляе па-даўняму — Смальяны.
Ярома: «Бачыце, колькі камушкаў ужо нападала! Зіма — лета, дождж — можа і пад цяжарам сьнегу бахнуцца ўвесь! Падземных хадоў многа. Тройка коней у іх праяжджала. Дзе „Белы Ковель“, прыяжджалі хлопцы зь Менску з апаратурай, казалі, на глыбіні 18 мэтраў — россыпы залатых манэт. Напалеон ішоў, Гітлер — усе праз Смальяны...»
Непадалёк, на суседняй вуліцы, настаўніца Ала Атрошчанка з падлеткамі прыбіраюць сьмецьце. Сама загаварыла «пра галоўнае».
Атрошчанка: «Я лічу, што касьцёл ніхто ня мае права кранаць — гэта помнік! Была станцыя МТС, і пабудова, маўляў, 37 году. Ну якога — у мяне дом 30-х! Толькі трэба прыводзіць у належны выгляд, каб дзеці ня лазілі...»
Карэспандэнт: «У вас беларускамоўная школа?»
Атрошчанка: «Так, усе прадзьметы па-беларуску...»
Карэспандэнт: «А чаму са мной не на мове?»
Атрошчанка: (сьмяецца ) «Я люблю беларускую мову! Дзеці ўжываюць словы ня толькі беларускія — трасянка. Нават ангельская мова павінна перакладацца. Але як могуць...»
Карэспандэнт: «А вас як завуць?»
Хлопцы: «Аляксей Васілёнак... Дзьмітрый Шчытко — 7 кляса. Абідна, што бураць... Такое не збудуюць — цэгла не такая...»
Мне паказваюць хату дзядулі Аляксандра Ягорава. Ён дзесяцігодзьдзямі зьбіраў калекцыі цікавостак у шматлікіх падземных хадах. Але мне не шанцуе — стары паехаў да сваякоў у Кіславодзк. Распавядае мне сын — інжынэр СВК Сяргей.
Карэспандэнт: «Ён яшчэ ня ведае, што разбурылі?»
Сяргей: «Не! Ён прыедзе, расстроіцца. У яго ж 9 траўня дзень народзінаў — „падарунак“ зрабілі. Гэта ж лічыцца ў нас на балянсе. Дырэктар — мы сядзім на разнарадцы — ён не валодае абстаноўкай! З Воршы бульдозэр прывезьлі. І зь Менску званілі, і з пракуратуры, а мы не пры справах...»
Час пачуць думку ўладу маючых. Іду ў сельсавет, дзе проста на двары сустракаю старшыню Галіну Карпушонак. Эмацыйная размова зь ёю яўна выдае, адкуль тырчаць вушы разбурэньня — з аршанскай вэртыкалі. Так адкрыта яна кажа па-за мікрафонам. Але і на запісе застаецца дастаткова.
Карпушонак: «Ніхто з краязнаўцаў не сказаў, што гэта помнік гістарычна каштоўны! А хто-небудзь загіне — я буду крайняя. Пакуль сталі з усіх месцаў ехаць, я б яго ўжо закапала! А як мне, як кіраўніку мясцоваму — стаіць разваліна! На 75% дах правіс, што вы ўсё шукаеце палёных фактаў?! І я як дэпутат буду даваць запыт, каб гэты будынак нам дапамаглі зьнесьці! Хто за апошнія 40 гадоў даў хоць рубель? Мы б дапамаглі рэстаўраваць! Віталь, я не наносіла на фасад надпісы „БССР“, „37 год“, „МТС“. Гэта зрабілі, калі будавалі гэтае памяшканьне! А самога будынка да 37 году не было! А гэта трэба дарабіць да канца — закапаць і забываць...»
Пазьней у Воршы я сустрэўся зь некаторымі з тых, каму ўдалося спыніць канчатковае зьнішчэньне гістарычных каштоўнасьцяў. Цяпер яны патрабуюць правесьці археалягічныя досьледы комплексаў дамініканскага кляштара, пакараць вінаватых. Гутару са спадарствам Ігарам Казьмерчаком, краязнаўцам, рэдактарам незалежнага сайта orsha.eu, ды яго калегам Уладзімірам Міхасёвым.
Казьмярчак: «Смаляны маглі б стаць турыстычнай мэкай Усходняй Беларусі, ня горшай за Мір ці Нясьвіж. У Смалянах і руіны замка, і касьцёла, і царквы Аляксееўскай, і ўніяцкай драўлянай, і брукаванка дзе-нідзе засталася, і магіла паэта-рамантыка Тамаша Зана, і габрэйская жылая забудова, і млын драўляны, і скульптура, знойдзеная ў касьцёле, дзе маці, якая праводзіла сыноў на фронт — усё ў адной вёсцы на маленькай-маленькай тэрыторыі!»
Карэспандэнт: «Ігар, але што зь пералічанага занесена ў дзяржаўны рэестар архітэктурных каштоўнасьцяў?»
Казьмярчак: «Замак, касьцёл, а жылы корпус манастыра дамініканцаў — не. Цяпер і разбурылі....»
Карэспандэнт: «Хоць тры гады таму, калі я быў, мясцовы СВК і гараж, і майстэрні зрабіў...»
Казьмярчак: «Больш за тое, літаральна за тыдзень там вокны фанэрай забілі — навошта, калі пад знос зьбіраліся?! Помнікі ўсе ў жудасным стане, і вырашэньня пытаньня пакуль я ня бачу. Замак „Белы Ковель“ увайшоў у праграму „Замкі Беларусі“. Але якім чынам? Толькі кансэрвацыя — апрацоўка растворам, і каб прыкрылі драўляным троху. А зрабіць гэта трэба за кошт мясцовага бюджэту. А дзе ён возьме велізарныя грошы?! Але гэтая вёска ўжо сёньня прыцягвае турыстаў. Калі будуць адрэстаўраваныя помнікі, будуць езьдзіць і палякі, і расейцы, якія ў Воршы адпачываюць улетку...»
Карэспандэнт: «Чаго менавіта цяпер, ні з пушчы ні з поля, сталі разбураць?»
Казьмярчак: «Гэта ёсьць тайна вялікая. (Сьмяецца.) Пустых месцаў ды занядбаных хатаў вялікая колькасьць у вёсцы для будаўніцтва. Ёсьць легенда. Дзеці калупаліся ў кляштары і выцягнулі залатыя кубкі. Тут жа зьявіўся добры дзядзька, які сказаў, што перадасьць іх у музэй. І яны зьніклі. Можа, мясцовыя калгас і насельніцтва вырашылі пашукаць скарбы? Цяпер уратаваць гэты будынак немагчыма. Каб прадухіліць іншыя магчымыя руйнаваньні, трэба пакараць вінаватых у гэтым...»
Міхасёў: «Калі б выконваліся законныя працэдуры, так хутка зьнесьці яны б не змаглі. Арганізацыя павінна была б скласьці адмысловы дакумэнт, што будынак прызнаны аварыйным. Павінен быў быць складзены праект зносу, нанятая арганізацыя згодна з кантрактам. Тады б быў шанец апратэставаць гэтыя намеры, сустрэцца з навукоўцамі, чыноўнікамі. А калі зьнесьлі явачным парадкам, ды яшчэ катлаваны ў ахоўнай зоне, што ўжо можна сказаць?!»
* * *
Я ізноў на вуліцах Смалянаў. Адшукваю двухпавярховы дом на Паштовай, 1. Як і 3 гады таму, уражваюць сям-там закалочаныя аканіцы ды чарната на сьценах. Чатыры гады жыве тут зь сям’ёй настаўніца працы, спадарыня Тацяна Шыбека.
Шыбека: «Прыватызаваць і ня хочам — у мяне ў плянах займець свой дом! Наш — антысанітарыйны: дах дрэннаваты, сьцены абадраныя, рамонту капітальнага і мышы ня памятаюць. Я часова сябе адчуваю — на гады 3–4. Наагул, ён стаяў пусты. Прапанавалі — жыльля нам не абяцалі, жылі ў інтэрнаце з двума дзецьмі, прыбіральня агульная. Пагадзіліся — няма суседзяў і сабе гаспадары...»
У знаёмага ўжо спадара Яромы, які робіць у краме грузчыкам, пытаюся:
Карэспандэнт: «А як у Смалянах з працай?»
Ярома: «Па калымах можна — дровы пакалоць, каму перанесьці, агарод. А так, каб афіцыйна — „патрэбна“, і вось твае 5 мільёнаў... А так у мяне 500 тысяч беларускімі. Працоўных месцаў няма. Прэзыдэнцкія домікі будавалі — аплата ішла, працавалі рознарабочымі...»
Зайшоў і ў адзіную ў Смалянах камэрцыйную краму з гучнай назвай «Цэнтральная». За прылаўкам гаспадыня — усьмешлівая спадарыня Людміла Лаўрушкіна.
Карэспандэнт: «Пакупнікоў меней ня стала?»
Лаўрушкіна: «Ня стала! Зьявіўся прадавец, пачала прадаваць іншыя тавары — зубная паста, садавіна. Абарот павялічыўся ў паўтара раза. Пэнсіі падвышаюць, і ўсё мне нясуць! (Сьмяецца.) Як Беларусь у цэнтры Эўропы, так і я ў цэнтры Смалянаў!» (Сьмех.)
На ўскраіне цэнтральнай плошчы ўбачыў знаёмы пазадарожнік ля белага катэджа са шчыльна абстаўленым усялякай сельгастэхнікай падворкам. Яго абмінуць было нельга. Тут жыве вядомы ня проста ўсім Смалянам — усёй Віцебшчыне фэрмэр, Уладзімір Васілёнак. Сустракае коратка стрыжаны, рухавы гаспадар. Ля пліты завіхаецца жонка Алена. Уважліва сочыць за намі разумнымі вачыма сын-падлетак. З Уладзімірам спачатку таксама пра апошнія падзеі.
Васілёнак: «Я толькі ўехаў — гляджу, стаіць экскаватар і бурыць! Гэта ж усё-ткі помнік, і другі раз мы такі нідзе ня ўбачым! Каб хтосьці ўзяўся і арганізаваў аднавіць!»
Карэспандэнт: «Усе фэрмэры кажуць, што працуюць па 25 гадзін у суткі, а вы ў адказ засьмяяліся...»
Васілёнак (сьмяецца): «Я падымаюся а 9 гадзіне і дахаты а 18-й прыходжу! Бульба, морква, буракі, капуста, зерне — усё засталося. Рынкі збыту сёлета наагул цудоўныя — ужо ўсё прададзена, і цана прыстойная...»
Карэспандэнт: «Наколькі памятаю, сваёй гароднінай раён забясьпечваеце?»
Васілёнак: «Бальніцы ўсяго раёну, шпіталь у Юрцаве, крамы ў Воршы, на Менск возім. Калектыў захавалі — чалавек 10...»
Карэспандэнт: «Крэдыты, казалі, на халяву не даюць, нягледзячы на першае месца ў вобласьці. Усё так?»
Васілёнак: «Так. На трэці год пасьля перамогі 60 мільёнаў давалі, але я яго браць ня буду! Цікава зроблена: нібы адсотак маленькі — 10, за 6 месяцаў адтэрміноўкі — яшчэ 10, і ўжо 20! У мяне ёсьць свае грошы — я ж працую, навошта банку плаціць?! Ураджай бульбы за 400 цэнтнэраў — сарты абнаўляем. У мяне „Скарб“ ды „Скарбэр“ галяндзкі. Зямлі было 31 га — узялі да 75. Тэхнікі купілі — ужо 10 трактароў, 2 камбайны, 3 мэрсэдэсы, лядоўню-рэфрыжэратар. Сёлета жонка выпісала цыбулю — як трохлітровы слоік галоўка. Сям’я ж у мяне вялікая...»
Алена: «У нас 5 дзяцей! 3 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі — 18 гадоў старэйшаму і паўтара года маленькай. Я вучылася на вэтлекара, потым кухарам, а цяпер з мужам. А лекую — у нас кот і 2 сабакі!» (Сьмяецца.)
Карэспандэнт: «А цябе як завуць?»
Хлопчык: «Назар, 12 год. Бацькаву справу буду працягваць, на трактары ўмею...»
Васілёнак: «Ён у мяне ў мінулым годзе на трактары вывез усю капусту — тон 200, морквы тон 150 і буракоў 120. У нас без ДАІ блізка палетак. З маімі трыма хлопцамі ўсё вывезьлі, зааралі 70 га. А езьдзіць акуратненька, як ня кожны трактарыст. Хлопцы ў мяне па бацьку — клан Васілёнкаў! (Сьмяецца.) Старэйшы ў Горацкую акадэмію будзе паступаць — „бацька, усё роўна прыйду да цябе працаваць“...»
Карэспандэнт: «А ў плянах што?»
Васілёнак: «Учора цэлую ноч глядзеў інтэрнэт, знайшоў надзьмутыя ангары — ня бачылі? Паставіў — без фундамэнта і цёплы. 18 мэтраў — вышыня, 60 — даўжыня! Хачу „Кіравец“ купіць — цеснавата. Яшчэ хачу 40 га зямлі ўзяць...»
Карэспандэнт: «Я так разумею, улады вашы ўраджаі сабе ў залік ставяць?»
Васілёнак: «Мы ж базавай гаспадаркай раёна сталі, закладаем стабілізацыйныя фонды — прыгрэблі да сябе! 7 год у фэрмэрстве. Але пад казырок служыць — шчыра, гэта не для мяне. Я чалавек свабодны. Прачнуцца зранку і думаць, што нехта табе дасьць нешта? Трэба класьціся спаць і думаць, што будзеш рабіць заўтра. Відаць, мой шлях жыцьцёвы...»