Лідэр рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка накіраваў ліст кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку «ад імя соцень тысяч прадпрымальнікаў». Ён прапануе Лукашэнку «дзеля ўсталяваньня прамога кантакту без пасярэднікаў» сустрэцца з прадпрымальнікамі на іх працоўным месцы. Наколькі ўплывовыя цяпер беларускія дробныя прадпрымальнікі, ці згуртаваныя яны ў моцныя арганізацыі? Ці ёсьць шанцы ў прадпрымальнікаў прадухіліць увядзеньне з 1 сьнежня тэхрэглямэнту Мытнага зьвязу, супраць чаго яны актыўна выступаюць? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
Цыганкоў: Ці прыслухаецца Лукашэнка да прапановы «Пэрспэктывы»? Ці ёсьць яму ў гэтым нейкі палітычны інтарэс? То бок наколькі на сёньня ўплывовымі зьяўляюцца розныя прадпрымальніцкія арганізацыі, наколькі чуваць іхняе слова?
Балыкін: На жаль, беларускі бізнэс, асабліва дробны і сярэдні, не зьяўляецца ўплывовым і ня можа істотна ўплываць на ўлады. Да меркаваньня аб’яднаньняў прадпрымальнікаў улады асабліва не прыслухоўваюцца і часта іх проста ігнаруюць.
Што тычыцца канкрэтна «Пэрспэктывы», то яна аб’ядноўвае прадпрымальнікаў, якія гандлююць на рынках. Такіх гандляроў Лукашэнка ў свой час назваў «вашывымі блохамі». Лічу, што ягонае меркаваньне з таго часу ня моцна зьмянілася. Таму ён наўрад ці прыслухаецца да меркаваньня «Пэрспэктывы», бо такіх прадпрымальнікаў ён ня любіць, і таму, што яны ня маюць для яго ніякай карысьці. Яны не даюць значных унёскаў у бюджэт. А што тычыцца забесьпячэньня насельніцтва таварамі, то з гэтым больш пасьпяхова спраўляюцца буйныя гандлёвыя сеткі.
Цыганкоў: За гады змаганьня прадпрымальнікаў за свае правы яны прыходзілі да розных формаў пратэсту – часам выходзілі на вуліцы, часам ладзілі страйк на сваіх працоўных месцах. У розныя гады гэта мела пэўны посьпех. Зараз прадпрымальнікі змагаюцца пераважна супраць тэхрэглямэнту Мытнага зьвязу па бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці, які мае ўвайсьці ў жыцьцё з 1 сьнежня. Якія цяпер у іх шанцы адстаяць свае інтарэсы?
Балыкін: Я лічу, што шанцы амаль нулявыя. Зь некалькіх прычынаў. Па-першае, гэты тэхрэглямэнт больш патрэбны буйному бізнэсу, а буйны бізнэс больш уплывовы. Па-другое, ёсьць яшчэ некалькі пагрозаў – увядзеньне бухгальтарскага ўліку, патрабаваньне дакумэнтаў на тавар, якія пацьвярджаюць ня толькі якасьць, але месца і кошт набыцьця. З гэтымі паперамі дробныя прадпрымальнікі шмат страцяць, бо яны ня могуць іх атрымаць.
Аднак самае галоўнае, што буйныя гандлёвыя сеткі выціскаюць дробных і сярэдніх прадпрымальнікаў з рынку – за кошт больш нізкіх цэнаў, за кошт лепшых умоваў для пакупнікоў.