Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падараваў Філарэту гадзіньнік


Мітрапаліт Філарэт, архіўнае фота
Мітрапаліт Філарэт, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 7 студзеня наведаў храм-помнік у гонар Усіх сьвятых у Менску.

Паводле зьвестак прэс-службы кіраўніка дзяржавы, разам з кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы Філарэтам ён запаліў калядную сьвечку ў гонар Іаана Хрысьціцеля.

Лукашэнка падараваў мітрапаліту насьценны гадзіньнік, упрыгожаны разнымі карункавымі арнамэнтамі, выкананымі ў тэхніцы соскай скані. Філарэт падарыў афіцыйнаму лідэру абраз Раства Хрыстовага.

«Затым Аляксандар Лукашэнка паслухаў песнапеньні ў выкананьні хору выхаванцаў нядзельнай школы Усіхсьвяцкай парафіі. Кіраўнік дзяржавы таксама азнаёміўся з плянамі па завяршэньні будаўніцтва і стварэньні унутранага ўбранства храма-помніка. Прэзыдэнт Беларусі і мітрапаліт Філарэт прадоўжылі размову за чаяваньнем. Аляксандар Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем перад наведваньнем храма таксама усклаў кветкі да помніка патрыярху Аляксію II», — гаворыцца ў паведамленьні, піша БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG