Як паведамляе афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі, 3 кастрычніка папа Францішак прыняў удзельнікаў канфэрэнцыі Папскай рады «Iustitia et pax». Канфэрэнцыя адбываецца ў Рыме з нагоды 50-годзьдзя энцыклікі Яна ХХІІІ «Pacem in terris» («Мір на зямлі»), у ёй бярэ ўдзел мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Падчас аўдыенцыі мітрапаліт асабіста сустрэўся з папам.
Беларускі герарх перадаў пантыфіку беларускі пераклад першай Францішкавай энцыклікі «Lumen fidei» («Сьвятло веры»), паінфармаваўшы, што ў Менску адбылася яе прэзэнтацыя. Сьвяты Айцец падзякаваў і ўважліва перагледзеў выданьне.
Потым папа сам задаў пытаньні наконт становішча сьвятара Ўладзіслава Лазара. Пры гэтым пантыфік выказаў вялікую занепакоенасьць сытуацыяй зь яго арыштам, як і на аўдыенцыі 30 верасьня для Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці. Папа падкрэсьліў, што хоча асабіста ведаць усе падрабязнасьці гэтай справы і тое, як яна будзе вырашацца.