Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік генпракурора з «чорнага» сьпісу ЭЗ трапіў пад сьледзтва


Аляксандар Архіпаў
Аляксандар Архіпаў

Крымінальная справа па падазрэньні ва злоўжываньні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі ўзбуджаная супраць былога намесьніка генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Архіпава.

Справа пачатая генэральным пракурорам, праводзіцца папярэдняе расьсьледаваньне.

4 лістапада гэтага году Архіпаў адхілены ад займанай пасады і звольнены з органаў пракуратуры за дзеяньні, якія дыскрэдытуюць званьне пракурорскага работніка і несумяшчальныя са службай у органах пракуратуры, паведамляецца на сайце пракуратуры.

14 лістапада кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся з генпракурорам Аляксандрам Канюком, загадаў трымаць на кантролі сытуацыю вакол Архіпава. Паводле кіраўніка краіны, Архіпаў на сваёй пасадзе спрабаваў замяць справу, зьвязаную з гібельлю чалавека ў дарожна-транспартным здарэньні. Пра якое дарожна-транспартнае здарэньне ідзе размова, пакуль не паведамляецца.

«Пасьля таго як нам давялося адмовіцца ад паслуг вашага намесьніка Архіпава, гэта мяне пачынае насьцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца ня тым, чым трэба. Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесьніку генпракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна.
Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца ня тым, чым трэба

Дружкі там яго ўцягнулі ў гэтую афёру, чалавека забілі, п’яны кіроўца. Няважна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям’я», — заявіў Лукашэнка.

Акрамя таго, «з дапамогай улады гэтую справу замялі».

«Што падумаюць людзі, якія яго акружаюць, сям’я? Падумаюць, што ў нас улады няма? Дзе справядлівасьць? Таму пракантралюйце, якія прымаюцца меры», — адзначыў Лукашэнка.

1 жніўня мінулага году Архіпаў быў прызначаны намесьнікам генпракурора. Раней ён працаваў сьледчым пракуратуры Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці, пракурорам гэтага раёну. 8 гадоў Архіпаў адпрацаваў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і нават кіраваў камісіяй па заканадаўстве. У 2009 годзе яго прызначылі пракурорам Менскай вобласьці. 31 студзеня 2011 года, калі Аляксандар Архіпаў быў пракурорам Менскай вобласьці, яго ўключылі ў сьпіс асобаў, супраць якіх ужываюцца візавыя і фінансавыя санкцыі Эўразьвязу.

У 2006 годзе Лукашэнка ўзнагародзіў Архіпава ордэнам Пашаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG