У прыватнасьці пра гэта на слуханьнях у Сэнаце ЗША заявіў старшыня падкамітэту па эўрапейскіх пытаньнях камітэта па міжнародных адносінах Крыс Мэрфі.
«Украіна, Малдова, Армэнія, Азэрбайджан, Грузія і Беларусь павінны быць свабоднымі ў выбары сваёй будучыні. Наша пасланьне павінна заключацца ў тым, што дзьверы ў эўраатлянтычныя структуры зьяўляюцца адкрытымі, і калі вы гатовыя да выкананьня разумных умоваў, то мы вас падтрымаем»,— адзначыў палітык.
Мэрфі нагадаў, што Расія цісьне на сваіх суседзяў, забараняючы пастаўкі тавараў — віна з Малдовы, шакаляду з Украіны або ўгнаеньняў зь Беларусі.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд, кажучы пра Ўкраіну, зазначыла, што Кіеў ужо прыняў амаль два дзесяткі зьмяненьняў у заканадаўства для гарманізацыі яго ў адпаведнасьці са стандартамі Эўразьвязу. Але, дадала яна, Украіна павінна зрабіць больш, калі хоча пачуць «так» на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Вільні.
«Украіна, як і раней, мае патрэбу ў трох важных кроках, каб выканаць умовы ЭЗ для падпісаньня дамовы ў Вільні. Гаворка ідзе аб рэформе правасудзьдзя і выбарчага заканадаўства, а таксама меры па вызваленьні былога прэм’ер-міністра Юліі Цімашэнка для лячэньня»,— адзначыла Вікторыя Нуланд.
Эўрапейскі зьвяз у лістападзе прыме рашэньне, ці падпісваць пагадненьне аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Украінай на саміце ў Вільні 28–29 лістапада. ЭЗ таксама зьбіраецца парафіраваць аналягічныя пагадненьні з Малдовай і Грузіяй.