Каля 28% расейцаў выказваюцца «за» ці не пярэчаць аднаўленьню манархіі ў Расеі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Усерасейскага цэнтра грамадзкай думкі Валерый Фёдараў, перадае РІА «Новости»:
«Каля 28% альбо выказваюцца за манархію ў Расеі, альбо не пярэчаць аднаўленьню манархічнага ладу. Але пры гэтым і не зьяўляюцца актыўнымі яго прыхільнікамі, паколькі ня бачаць чалавека, які мог бы стаць расейскім манархам у наш час», — адзначыў Фёдараў на канфэрэнцыі, прысьвечанай 400-годзьдзю дома Раманавых.
Паводле яго слоў, каля 6% рэспандэнтаў лічаць, што калі самадзяржаўю ўсё ж такі наканавана вярнуцца ў Расею, то манархам павінен стаць прадстаўнік дынастыі Раманавых, якая апошняй кіравала краінай:
«Каля 13% мяркуюць , што гэта павінен быць расейскі палітык ці грамадзкі дзеяч, абраны народам на рэфэрэндуме», — паведаміў Валерый Фёдараў. Дзьве траціны расейцаў (67% ) выказваюцца супраць манархіі ў сваёй краіне, лічаць самадзяржаўе пройдзеным гістарычным этапам. На думку 70% рэспандэнтаў, адраджэньне манархіі ў Расеі зьяўляецца немагчымым і няправільным.