Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамонту пасьля Дажынак жыць у вяках


У Горках Магілёўскай вобласьці чарговы раз рамантуюць галоўны аб’ект леташніх «Дажынак» — амфітэатар.

Пляцоўка над падземнымі памяшканьнямі, як і год таму, перакапаная. Значная яе частка цяпер залітая бітумам.

Ліхтары скруцілі. На іх месцы тырчаць драты. Тынк адбіты. Вокны з сутарэньня ўжо працяглы час застаюцца перапэцканымі расталым белівам.

Першы раз амфітэатар пачалі рамантаваць ужо праз 2 месяцы пасьля таго, як 21 верасьня 2012 году Аляксандар Лукашэнка ўрачыста адкрываў тут «Дажынкі».

Адмыслоўцы кажуць: калі будавалі цэнтар, то дапусьцілі хібы ў гідраізаляцыі канструкцыі. Цяпер падземныя памяшканьні залівае вадой.

Амфітэатар каштаваў бюджэту 150 мільярдаў рублёў у цэнах 2011 году.

Замест патрэбных 27 месяцаў яго пабудавалі за 9.

У амфітэатры меліся быць дыска-клюб, боўлінг, більярд.

Замест іх — толькі шыльда зь пералікам таго, што павінна было быць за дзьвярыма, якія зачыненыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG