Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Дашкевіча вызвалілі з Акрэсьціна. Абыйшлося без новых затрыманьняў


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

З Ізалятару на Акрэсьціна выйшаў сустаршыня «Маладога фронту», былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

Ля турмы актывіста сустракалі больш за два дзесяткі чалавек, сярод іх жонка Наста Дашкевіч, сябры з «Маладога фронту», журналісты. Міліцыянты сачылі за сустрэчай, але нікога не затрымалі.

Пра 3 дні на Акрэсьніа Зьміцер Дашкевіч сказаў, што зьдізлены пагаршэньнеім ўмоваў ў гэтай вязьніцы, ў прыватнасьці тым, што там пачалі эканоміць на харчаваньні вязьняў:

«У дзень затрыманьня не кормяць і даводзілася дзяліць пайку».

Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы апоўдні 6 лістападу падчас збору подпісаў за перайменаваньне менскай вуліцы Леніна ў вуліцу Францысканскую. Судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Валеры Есьман пакараў актывіста 3 суткамі арышту нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі. Зьміцер Дашкевіч кажа, што пратакол аб затрыманьні быў падроблены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG