Яго наважыліся ліквідаваць у сувязі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі зьменамі ў раёне. Жыхары, аднак, не пагаджаюцца з намерамі ўлады. Вяскоўцы сабралі сямсот подпісаў за тое, каб сельсавет застаўся.
Пра намеры райвыканкаму аб’яднаць некалькі сельсаветаў у адзін, ліквідуючы пры гэтым Сьвіслацкі, вяскоўцы даведаліся з асіповіцкай раённай газэты. Людзей абурыла, што ў іх ніхто не пацікавіўся, ці патрэбны ім сельсавет. Сход, як кажа ягоная ўдзельніца Ніна Сакава, праходзіў дужа напружана. Людзі не хавалі эмоцыяў.
«Людзьмі не прымалася тое, што даводзілася ўладнымі структурамі. Мы ў жудасным стане дагэтуль знаходзімся. Як можна такую адзінку на карце Беларусі зьнішчыць? А зьнішчэньне адбываецца. Яны павінны эканоміць грошы, але ж не за кошт таго, каб скасаваць сельскі савет. Мы ўжо накасаваліся. Ведаеце, колькі ў нас было малых прадпрыемстваў? А людзі цяпер зьяжджаюць, бо няма дзе працаваць», — зазначае Ніна Сакава.
У вёсцы Сьвіслач жыве больш за паўтысячы чалавек. Ёсьць школа, садок. Дзіцячы санаторый. Некалькі крамаў. Мэдычны склад. Вяскоўцы занепакоеныя, што пасьля ліквідацыі сельсавету за ім усьлед пазьнікае і тое, што яшчэ тут засталося:
Старшыня сельскага савету гаварыць пра яго ліквідацыю адмовіўся. У Асіповіцкім жа райсавеце запэўніваюць, што пасьля сходу вяскоўцаў пытаньне пра ліквідацыю Сьвіслацкага сельсавету нібыта страціла актуальнасьць.
«Я думаю, што ня будуць ліквідоўваць. З улікам меркаваньняў насельніцтва дэпутаты райсавету прагаласуюць за захаваньне ў цяперашніх межах сельсавету. Я, тым больш, там быў і пераканаўся, што зварот людзі падпісвалі самастойна, таму я скажу: „Паважаныя таварышы, давайце мы прыслухаемся да думкі насельніцтва“. Падтрымае нас і абласны выканаўчы камітэт», — заявіў старшыня Асіповіцкага райсавету Аляксандар Пузік.
Са слоў спадара Пузіка, неабходнасьць ліквідацыі сельсавету ў Сьвіслачы зьявілася пасьля аб’яднаньня некалькіх гаспадарак у адну. Філіял акцыянэрнага таварыства «Белшына» — «Белшына-агра» — цяпер займае тэрыторыю, якая сягае далёка за межы аднаго сельсавету і працягвае разрастацца. Цэнтральная сядзіба гаспадаркі — у вёсцы Ліпень. Гэта дванаццаць кілямэтраў ад Сьвіслачы. Паводле старшыні райсавету, утрымліваць аддаленыя вёскі, дзе насельніцтва становіцца ўсё меней, нявыгадна.
Райсаветаўскага пасяджэньня па аб’яднаньні сельсаветаў яшчэ не было. Некаторыя з дэпутатаў райсавету лічаць, што калі б вяскоўцы не ўзьняліся з пратэстам, то сельсавет, хутчэй за ўсё, ліквідавалі б без абавязковага грамадзкага абмеркаваньня.
Вёска Сьвіслач — на сутоку Сьвіслачы зь Бярэзінай. Яна вядомая з адзінаццатага стагодзьдзя. Была паўднёвым фарпостам Полацкага княства. Рэшткі старога замка захаваліся дагэтуль. Некалі вёска была райцэнтрам. Вяскоўцы лічаць, што паселішча занепадае, бо няма моста празь Бярэзіну. Яго пабурылі яшчэ ў Другую ўсясьветную вайну. Адсутнасьць моста запавольвае разьвіцьцё і суседняга Клічаўскага раёну.

— Прыбяруць сельскі савет, прыбяруць школу, забяруць садок. Мала ім, што калгас, можна сказаць, зруйнавалі. Ніадкуль няма ні дапамогі, нічога. Папросту нашу вёску сталі да галечы даводзіць.
— Якія яны сродкі зэканомяць? Тут жа працаўнікоў у сельсавеце — старшыня, сакратарка ды два качагары. Для дзяржавы гэта ж невялікія грошы. І куды тады ехаць старым? Ім жа часта трэба ў сельсавет — то адну даведку, то другую.
— Тады што гэта за вёска будзе безь сельсавету? У нас ужо і так усё пабралі ды пазачынялі. Казалі, што і клюб прыбяруць. Як так можна? Кажуць, што да лепшага ідзём, а выходзіць, што да горшага.