4 лістапада з вакна гімназіі выкінулася і загінула 17-гадовая вучаніца. У Сьледчым камітэце Беларусі ўжо пачалі праверку здарэньня.
«У рамках праверкі адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі таго, што адбылося. Сьледчыя прызначылі шэраг дасьледаваньняў, у тым ліку судова-мэдычную экспэртызу. Падстаў сьцьвярджаць, што гэта быў крымінальны выпадак, пакуль няма», — паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі.
Што вядома пра абставіны здарэньня? Пэдагог гімназіі, які прасіў не называць ягонага імя, падзяліўся некаторымі зьвесткамі:
«Мне сказалі, што гэта здарылася ўвечары, пасьля 18-й. Яшчэ — што скочыла з 4-га паверху ў двор, які выходзіць на Інтэрнацыянальную вуліцу. Ведаю, што яна з 11 „А“ клясы, дзе навучаюцца нямецкай мове. А больш нічога. Адміністрацыя нічога ня кажа, цяпер усе некуды зьехалі».
Сёньня апоўдні ў двары гімназіі нічога не нагадвала пра здарэньне. Да дырэктара гімназіі карэспандэнта «Свабоды» не прапусьцілі, а завуч ды іншыя настаўнікі гаварыць адмовіліся. Празь некалькі хвілін з гімназіі выйшла карэспандэнтка СТВ і перадала словы дырэктаркі, што цягам 10 дзён будзе ісьці праверка і да таго часу ніякіх камэнтароў ня будзе. Нават навучэнцы гімназіі трымаюцца далей ад журналістаў: хлопцы з вучнёўскімі заплечнікамі блізу двара запэўнілі, што яны тут ня вучацца, а праз хвіліну зайшлі ў гімназію.
У двары гімназіі мы сустрэлі мужчыну, які публічна абураўся: навошта журналісты цікавяцца гэтым здарэньнем?! Навошта яго разьдзімаюць?!
Ці трэба замоўчваць факты самагубства сярод падлеткаў? У дзіцячага і сямейнага псыхоляга Сьвятланы Дзядовай адназначнага адказу няма.
«Тут ёсьць два бакі. З пазытыўных — гэта нагадваньне дарослым, каб яны зьвярнулі дадатковую ўвагу на дзяцей, на падлеткаў. Для падлеткаў таксама ёсьць плюс у тым, што такія выпадкі становяцца вядомыя, бо паказваюць, чым гэта рэальна заканчваецца. Бо часта падлеткі робяць гэта дэманстрацыйна, каб іх спынілі, нібыта гуляюць у самагубства. Але ёсьць і мінус у такой інфармацыі, бо яна паказвае, як канкрэтна гэта можна зрабіць. Але ўсё ж, на маю думку, паведамляць трэба і трэба тлумачыць, чаму. Адзін з эфэктыўных мэтадаў барацьбы з суіцыдальнасьцю — тое, што варта паказваць вынік такіх паводзінаў. Што калі спроба будзе „пасьпяховай“, то далей больш нічога ня будзе».
У штаце сярэдніх навучальных установаў абавязкова працуюць псыхоляг і сацыяльны пэдагог, якім паводле абавязкаў трэба вылічваць схільных да рызыкоўных паводзінаў вучняў і працаваць зь імі. Чаму гэтыя адмыслоўцы часам не спраўляюцца са сваёй працай? Некалькі гадоў таму Ільля Дабратвор працаваў сацыяльным пэдагогам у адной зь менскіх школ. Ільля гэтак адказвае на пытаньне, чаму прафіляктычная праца школьных псыхолягаў не заўсёды дае патрэбны вынік:
«Паводле той сыстэмы, у якой знаходзіцца псыхоляг, ён ня можа ахапіць усіх дзяцей. Бо ад яго не патрабуюць працы зь дзецьмі. Ад яго патрабуюць працы з паперамі. Калі я прыйшоў пасьля інстытуту ў школу, мне давялі правіла: зрабіў — запішы, не зрабіў — двойчы запішы. Прыдумай нешта і запішы. Усе гэтыя гутаркі, якія псыхоляг нібыта праводзіць зь дзецьмі, на самой справе праводзяцца толькі ў скрайнім выпадку. Калі нешта здарылася, калі, прыкладам, дзіцёнак уцёк і не начаваў дома ці калі нешта нарабіў дрэннага».
Паводле Ільлі Дабратвора, у Менску школьныя сацыяльныя пэдагогі і псыхолягі зарабляюць яшчэ меней, чым настаўнікі — менш за 3 мільёны рублёў.
24-я менская гімназія лічыцца прэстыжнай навучальнай установай, дзе паглыблена вывучаюць замежныя мовы. Настаўнікі ў такіх гімназіях атрымліваюць даплаты за кваліфікацыю. «У нас даплаты за кваліфікацыю не было, толькі невялікая даплата ад гарвыканкаму, якую мы называлі «паўлаўскімі грашыма», — распавёў пра школьных псыхолягаў і сацыяльных пэдагогаў Ільля Дабратвор.
Тое, што трагедыя з 17-гадовай вучаніцай адбылася менавіта ў будынку гімназіі, на думку Ільлі Дабратвора, можа сьведчыць пра некалькі рэчаў: альбо яна ня вытрымала інтэнсіўнасьці навучальнага працэсу, альбо ў гімназіі здарылася нешта, зьвязанае з асабістым жыцьцём дзяўчыны.
«У рамках праверкі адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі таго, што адбылося. Сьледчыя прызначылі шэраг дасьледаваньняў, у тым ліку судова-мэдычную экспэртызу. Падстаў сьцьвярджаць, што гэта быў крымінальны выпадак, пакуль няма», — паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі.
Што вядома пра абставіны здарэньня? Пэдагог гімназіі, які прасіў не называць ягонага імя, падзяліўся некаторымі зьвесткамі:
«Мне сказалі, што гэта здарылася ўвечары, пасьля 18-й. Яшчэ — што скочыла з 4-га паверху ў двор, які выходзіць на Інтэрнацыянальную вуліцу. Ведаю, што яна з 11 „А“ клясы, дзе навучаюцца нямецкай мове. А больш нічога. Адміністрацыя нічога ня кажа, цяпер усе некуды зьехалі».
Сёньня апоўдні ў двары гімназіі нічога не нагадвала пра здарэньне. Да дырэктара гімназіі карэспандэнта «Свабоды» не прапусьцілі, а завуч ды іншыя настаўнікі гаварыць адмовіліся. Празь некалькі хвілін з гімназіі выйшла карэспандэнтка СТВ і перадала словы дырэктаркі, што цягам 10 дзён будзе ісьці праверка і да таго часу ніякіх камэнтароў ня будзе. Нават навучэнцы гімназіі трымаюцца далей ад журналістаў: хлопцы з вучнёўскімі заплечнікамі блізу двара запэўнілі, што яны тут ня вучацца, а праз хвіліну зайшлі ў гімназію.
У двары гімназіі мы сустрэлі мужчыну, які публічна абураўся: навошта журналісты цікавяцца гэтым здарэньнем?! Навошта яго разьдзімаюць?!
Ці трэба замоўчваць факты самагубства сярод падлеткаў? У дзіцячага і сямейнага псыхоляга Сьвятланы Дзядовай адназначнага адказу няма.
Адзін з эфэктыўных мэтадаў барацьбы з суіцыдальнасьцю — тое, што варта паказваць вынік такіх паводзінаў
«Тут ёсьць два бакі. З пазытыўных — гэта нагадваньне дарослым, каб яны зьвярнулі дадатковую ўвагу на дзяцей, на падлеткаў. Для падлеткаў таксама ёсьць плюс у тым, што такія выпадкі становяцца вядомыя, бо паказваюць, чым гэта рэальна заканчваецца. Бо часта падлеткі робяць гэта дэманстрацыйна, каб іх спынілі, нібыта гуляюць у самагубства. Але ёсьць і мінус у такой інфармацыі, бо яна паказвае, як канкрэтна гэта можна зрабіць. Але ўсё ж, на маю думку, паведамляць трэба і трэба тлумачыць, чаму. Адзін з эфэктыўных мэтадаў барацьбы з суіцыдальнасьцю — тое, што варта паказваць вынік такіх паводзінаў. Што калі спроба будзе „пасьпяховай“, то далей больш нічога ня будзе».
У штаце сярэдніх навучальных установаў абавязкова працуюць псыхоляг і сацыяльны пэдагог, якім паводле абавязкаў трэба вылічваць схільных да рызыкоўных паводзінаў вучняў і працаваць зь імі. Чаму гэтыя адмыслоўцы часам не спраўляюцца са сваёй працай? Некалькі гадоў таму Ільля Дабратвор працаваў сацыяльным пэдагогам у адной зь менскіх школ. Ільля гэтак адказвае на пытаньне, чаму прафіляктычная праца школьных псыхолягаў не заўсёды дае патрэбны вынік:
«Паводле той сыстэмы, у якой знаходзіцца псыхоляг, ён ня можа ахапіць усіх дзяцей. Бо ад яго не патрабуюць працы зь дзецьмі. Ад яго патрабуюць працы з паперамі. Калі я прыйшоў пасьля інстытуту ў школу, мне давялі правіла: зрабіў — запішы, не зрабіў — двойчы запішы. Прыдумай нешта і запішы. Усе гэтыя гутаркі, якія псыхоляг нібыта праводзіць зь дзецьмі, на самой справе праводзяцца толькі ў скрайнім выпадку. Калі нешта здарылася, калі, прыкладам, дзіцёнак уцёк і не начаваў дома ці калі нешта нарабіў дрэннага».
Паводле Ільлі Дабратвора, у Менску школьныя сацыяльныя пэдагогі і псыхолягі зарабляюць яшчэ меней, чым настаўнікі — менш за 3 мільёны рублёў.
Тэлефоны даверу