Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучаніца выпала з акна менскай гімназіі


Упраўленьне Сьледчага камітэта па Менску праводзіць праверку па факце сьмерці навучэнкі 11-га кляса 24-й менскай гімназіі, якая выпала з 4 паверха навучальнай установы.

«У рамках праверкі адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі таго, што адбылося, сьледчыя прызначылі шэраг дасьледаваньняў, у тым ліку судова-мэдыцынскую экспэртызу. Падстаў сьцьвярджаць, што гэта быў крымінальны выпадак, пакуль няма»,— паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі.

Сьмерць дзяўчынкі 1996 нараджэньня наступіла ў выніку падзеньня з вышыні.

Гімназія нумар 24 знаходзіцца ў цэнтры Менска, на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
Трагічны выпадак здарыўся 4 лістапада.



Рэпартаж з гімназіі чытайце пазьней на нашым сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG