Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жалобнае шэсьце ў Лошыцу адбудзецца 10 лістапада


Акцыя каля крыжа ў Лошыцы, архіўнае фота
Акцыя каля крыжа ў Лошыцы, архіўнае фота

У нядзелю, 10 лістапада, Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ ладзіць традыцыйныя шэсьце і мітынг у Лошыцы.

Папярэдні плян:

12:00 — збор удзельнікаў каля Палаца культуры «Лошыцкі» (вуліца Маякоўскага, 129).

12:30 — пачатак шэсьця.

13:30 — мэмарыяльны мітынг каля крыжа ў Лошыцы.

Улады Менску дазволілі акцыю.

Лошыцкі яр — урочышча, дзе органы НКУС у 1937–1941 гадах праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасьць ахвяраў застаецца невядомай. У 1988 годзе яр засыпалі, а на яго месцы збудавалі гаражны каапэратыў.

КХП-БНФ ладзіць мэмарыяльнае шэсьце ў Лошыцкі яр штогод. Апошняе было ў 2012 годзе.

Месцы масавых расстрэлаў і пахаваньняў у Менску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG