Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лабковіч: Заклік «Лукашэнка, сыходзь» абсалютна законны


Юры Рубцоў падчас шэсьця на Дзяды
Юры Рубцоў падчас шэсьця на Дзяды

Праваабаронцы выступілі з заявай у абарону ўдзельніка ўчарашняга шэсьця ў Курапаты Юрыя Рубцова, чый арышт яны лічаць незаконным.

4 лістапада суд Савецкага раёна Менска пакараў Юрыя Рубцова трохсуткавым адміністратыўным арыштам. Судзьдзя Дзьмітры Паўлючэнка, разгледзеўшы адміністратыўную справу ўдзельніка шэсьця на Дзяды, прызнаў яго вінаватым у «непадпарадкаваньні» супрацоўнікам міліцыі (паводле артыкула 23.4 КаАП РБ).

Падчас адміністратыўнага працэсу сьведкі-міліцыянты, якія затрымлівалі актывіста, патлумачылі, што ён адмаўляўся на іх патрабаваньне сесьці ў машыну, гэта яны і расцанілі як «непадпарадкаваньне».

Як заявіў з гэтай нагоды юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Ўладзімер Лабковіч, затрыманьне Юрыя Рубцова зьяўляецца адвольным, паколькі ня мае пад сабой законных падставаў:

Уладзімер Лабковіч
Уладзімер Лабковіч
«Нават тая фармальная падстава, выкарыстаная для прыцягненьня Юрыя Рубцова да адміністратыўнай адказнасьці, абсалютна неправамерная і незаконная. Бо калі чытаць артыкул 23.4 КаАП, то ён прадугледжвае, што патрабаваньне службовых асобаў, у дадзеным выпадку супрацоўнікаў міліцыі, павінны быць правамерныя. То бок, Рубцову яны павінны былі патлумачыць, чаму ён мусіць прайсьці зь імі ў машыну. І, насамрэч, у супрацоўнікаў міліцыі вельмі абмежаваны і вычарпальны пералік падставаў для запрашэньня чалавека кудысьці зь імі прайсьці. Яны абавязкова павінны былі яму патлумачыць: затрымліваецца — за што, прайсьці — дзеля чаго. Бо яны маюць права затрымліваць за правапарушэньні, нейкія дзеяньні, якія могуць да чагосьці там прывесьці. У дадзеным выпадку, як бачна з матэрыялаў адміністратыўнай справы, Рубцова проста папрасілі прайсьці ў машыну, і ён меў поўнае права адмовіцца ад такой „прапановы“. Гэтае патрабаваньне было абсалютна неправамернае».
Заклік да любой выбарнай асобы, каб яна сышла са сваёй пасады, зьяўляецца абсалютна законным

Праваабаронцы лічаць, што насамрэч гэты арышт зьяўляецца нічым іншым як помстай за майку з надпісам «Лукашенко, уходи»:

«Улічваючы, што Рубцова абвінавацілі толькі па адным артыкуле — 23.4 КаАП, можна сьцьвярджаць, што „запрашалі“ яго не з-за таго, што ён зьдзейсьніў нейкае правапарушэньне. Усё сьведчыць пра тое, што гэта чыстай вады помста за майку. Бо гэтая майка з надпісам сама па сабе дэ-юрэ не падпадае ні пад які артыкул — нават пры нашым абсалютна вычварэнскім заканадаўстве. Бо заклік да любой выбарнай асобы, каб яна сышла са сваёй пасады, зьяўляецца абсалютна законным. Таму гэтая майка Рубцова не ўтрымлівае ніякай абразы, зьнявагі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG