Прэзыдэнт Саакашвілі памілаваў былога міністра ўнутраных спраў, які вызначыўся барацьбой са «злодзеямі ў законе».
Пра апошнія падзеі ў Грузіі мы гутарым з дырэктарам грузінскай службы нашага радыё Давідам Какабадзэ.
Навумчык: Перамога на прэзыдэнцкіх выбарах Георгія Маргвелашвілі, як і чакалася, пацягнула за сабой кадравыя перамены. Прэм'ер-міністар Грузіі Бідзіна Іванішвілі выканаў сваё абяцаньне сысьці ў адстаўку і прадставіў свайго пераемніка на пасадзе кіраўніка ўраду. Іраклію Гарыбашвілі – 31 год. Наколькі самастойным ён будзе на пасадзе прэм'ера?
Какабадзэ: Кандыдатура на пасаду прэм'ера пакуль што не зацьверджаная, а толькі вылучаная, але ўсім зразумела, што яна будзе зацьверджаная, таму што так пажадаў прэм'ер, а парлямэнт цалкам падкантрольны яму. Наколькі самастойны можа быць 31-гадовы прэм'ер? Тэарэтычна гэта магчыма, але калі браць менавіта гэты канкрэтны выпадак, дык я думаю, што кандыдатура ягоная была вылучаная спадаром Іванішвілі менавіта каб ён заставаўся каля стырна. Апошнія гады кар'еры Гарыбашвілі паказваюць, што ён пасьля ВНУ ўсю сваю кар'еру правёў у ценю Іванішвілі. Ён цягам некалькіх гадоў быў старшынём дабрачыннага фонду, створанага Іванішвілі, а з прыходам Іванішвілі ў палітыку зрабіўся міністрам унутраных спраў.
Мне падаецца, што Іванішвілі будзе дзейнічаць з кулюараў, а ступень самастойнасьці гэтых двух маладых людзей – прэзыдэнта і прэм'ера – будзе абмежаваная.
Навумчык: У гэтыя дні абмяркоўваецца і адзін з апошніх крокаў Саакашвілі на пасадзе прэзыдэнта (ягоныя прэзыдэнцкія паўнамоцтвы сканчаюцца праз два тыдні) – памілаваньне былога міністра ўнутраных справаў Бача Ахалая, які быў асуджаны на пазбаўленьне волі.
Какабадзэ: Гэта з апошніх рашучых крокаў прэзыдэнта Саакашвілі, які пакідае пасаду прэзыдэнта, хаця палітыку не пакідае, як ён заявіў. Гэта – спроба паказаць усім, за што ён змагаўся гэтыя гады. У гэтым выпадку ён паказаў, што адным з галоўных накірункаў у ягонай палітыцы бала барацьба з крыміналітэтам, з так званымі «злодзеямі ў законе». Былы міністар абароны і ўнутраных спраў Бача Ахалая, які пэўны час быў і кіраўніком пінэтэнцыярнай сыстэмы Грузіі, вось ён быў на чале гэтай барацьбы са «злодзеямі ў законе». І яму ўдалося зламаць гэтую сыстэму, якая пануе практычна на ўсёй тэрыторыі былога СССР. У Грузіі ён перамог гэтую сыстэму, але мэтады, якімі ён кіраваўся, былі далёкія ад нейкіх дэмакратычных нормаў і міжнародных стандартаў. І асуджаны ён быў менавіта за так званы «турэмны бунт», які ўзьнялі «злодзеі ў законе» і ў выніку якога загінула сем чалавек. Яго суд прызнаў вінаватым, і ён быў асуджаны на тры гады і дзевяць месяцаў. І вось тут Саакашвілі сказаў, што я дапускаю, што нейкія памылкі ён зрабіў, але ён змагаўся за дзяржаўнасьць, за законнасьць і супраць «злодзеяў у законе». І прыняўшы такое рашэньне пра памілаваньне, Саакашвілі патлумачыў, што былы міністар дзейнічаў, сыходзячы з інтарэсаў дзяржавы.
Навумчык: Давід, а як наконт самога Саакашвілі? Вядома, што некаторыя ягоныя палітычныя апанэнты, якія цяпер ва ўладзе, казалі, што ня выключаюць ягонага арышту...
Какабадзэ: Так, Іванішвілі сказаў, што «ёсьць пытаньні» на адрас Саакашвілі, і што ён «нічога не выключае». Але я ўсё ж думаю, што на такое ня пойдуць. Хаця ў «Грузінскай мары» хапае лідэраў, якія б хацелі бачыць Саакашвілі за кратамі, але гэта выклікала б занадта вялікі скандал і ў самой Грузіі, і асабліва – у замежжы. Таму што Саакашвілі карыстаўся даволі вялікім аўтарытэтам на Захадзе, і працягвае карыстацца, я б сказаў. У яго багата сяброў і ў найвышэйшых колах ЗША, і эўрапейскіх краінаў. Ужо чутныя галасы з боку Захаду, што ў Грузіі ёсьць зьвядзеньне палітычных рахункаў. І гэта не пайшло б на руку новаму кіраўніцтву. Увогуле, сытуацыя ў Грузіі з Нацыянальным рухам у нейкай ступені ўнікальная. Да гэтага часу цягам незалежнасьці не было выпадку, каб кіруючая партыя, якая цярпіць паразу, заставалася б на палітычнай сцэне. Вось цяпер першы раз гэта здарыцца. І выбары прэзыдэнцкія гэта паказалі. Бакрадзэ – кандыдат Нацыянальнага руху – выйшаў на другое месца, набраўшы калі 20 адсоткаў галасоў, што ёсьць пятай часткай насельніцтва. І бачна, што Нацыянальны рух застаецца ў палітыцы і будзе выступаць у ролі канструктыўнай апазыцыі.
Навумчык: Давід, але чаму Вы так лічыце? У Беларусі на выбарах 1994 году лідэр Народнага Фронту Зянон Пазьняк таксама ўзяў немалую колькасьць галасоў (паводле афіцыйных дадзеных, больш як 12 працэнтаў галасоў, гэта больш як 750 тысяч выбаршчыкаў). І што? Праз паўтары гады ніводнага дэпутата БНФ у Вярхоўным Савеце не было. І ўжо шмат гадоў у органе, які фармальна прымае законы, няма ніводнага апанэнта Лукашэнкі. Якія працэсы адбыліся ў Грузіі, што даюць Вам магчымасьць рабіць такія прагнозы? Чаму Вы лічыце, што ў Грузіі ня будзе, як у Беларусі ў 1995-м?
Какабадзэ: Пытаньне сапраўды цікавае. У шэрагах цяперашняга кіраўніцтва Грузіі ёсьць людзі, якія б жадалі, каб Нацыянальнага руху не існавала як палітычнай сілы. Але мне здаецца, параза Нацыянальнага руху была перадвызначаная якраз тым, што ў часы Саакашвілі не было канструктыўнай апазыцыі. І цяпер самыя разумныя палітыкі ўсьведамляюць, што без канструктыўнай апазыцыі краіна наперад ня можа ісьці, і нават будзе рухацца назад. Так, сьпікер парлямэнту, паплечнік Іванішвілі, у інтэрвію нам заявіў, што лічыць сваёй мэтай спрыяць, каб Нацыянальны рух ня зьнік як палітычная сіла. Гэта дае надзею, што ў Грузіі надыдзе час, калі палітычны дыскурс і палітычнае жыцьцё будзе падобнае на палітычнае жыцьцё ў нармальнай эўрапейскай краіне.