Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 гадоў таму стала вядомая праўда пра Курапаты


Публікацыя ў тыднёвіку “ЛіМ” артыкулу “Курапаты –дарога сьмерці” стала адкрыцьцём праўды аб сталінскіх рэпрэсіях.


Чытаць артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты -- дарога сьмерці" , надрукаваны ў газэце “Літаратура і мастацтва" 3 чэрвеня 1988 г.


Спампаваць кнігу “Радыё Свабода” “Дарога праз Курапаты”.

Фотаконкурс "Мае фота - мае Курапаты": Зянон Пазьняк камэнтуе здымкі

Дзяды розных гадоў

2012

2011

2010

2009

2008

2007




***

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах.

У працэсе расьсьледаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, зь якіх шляхам эксгумацыі было праверана 8. У 6 зь іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінулых.

Каб ушанаваць памяць ахвяраў, пастаўленыя крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах ня раз чыніліся акты вандалізму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG