Мы папрасілі Станіслава Бялкоўскага пракамэнтаваць інцыдэнт, падчас якога нібыта супрацоўнікі КДБ Беларусі спрабавалі ў Маскве затрымаць былога мэнэджэра Беларускай калійнай кампаніі Дзьмітрыя Самойлава.
Станіслаў Бялкоўскі: «На сёньняшні момант ані Адміністрацыя прэзыдэнта, ані ФСБ не зрабілі аніякіх заяваў наконт таго, што здарылася — то бок наконт актыўнасьці супрацоўнікаў КДБ Беларусі на расейскай тэрыторыі і ў Маскве ў прыватнасьці.
На маю думку, гэта можа азначаць толькі адно: падчас сустрэчы Ўладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Менску была дасягнутая нефармальная дамоўленасьць пра тое, што супрацоўнікі КДБ Беларусі могуць арыштаваць мэнэджэраў „Уралкалія“ ў Маскве, калі расейскія ўлады ня будуць мець да гэтага ніякага дачыненьня.
І Пуцін фактычна адасобіўся ад гэтай сытуацыі, даўшы Аляксандру Лукашэнку патаемны карт-блянш на тое, каб той дзейнічаў так, як лічыць патрэбным.
Гэта зьвязана найперш з інтарэсамі цяперашняга кіраўніцтва Дагестану і яго прэзыдэнта Рамазана Абдулаціпава, які, у сваю чаргу, атрымаў ад Пуціна мандат на навядзеньне парадку ў гэтай самай нестабільнай на сёньняшні момант рэспубліцы Расеі.
Такая ж схема працуе і ў стасунках Крамля з Рамзанам Кадыравым, нягледзячы на ўсю палітычна-мэнтальную розьніцу паміж маладым Кадыравым і сталым сыстэмным спэцыялістам па міжнацыянальных стасунках Рамазанам Абдулаціпавым.
У Дагестане будзе наведзены парадак, але дзеля гэтага трэба нэўтралізаваць шэраг апанэнтаў Абдулаціпава, да ліку якіх адносіцца і фактычна кантралюючы акцыянэр „Уралкалію“ Сулейман Керымаў. Таму я не выключаю, што размова ідзе пра няяўна ўзгодненую гульню расейскіх і беларускіх уладаў.
Калі б таемнага ўзгадненьня не было, то рэакцыя Масквы на спробы супрацоўнікаў КДБ Беларусі арыштаваць расейскіх грамадзянаў у Маскве была б вельмі жорсткая. Аднак гэтай жорсткай рэакцыі мы не назіраем».
Прэс-сакратар КДБ РБ Артур Стрэх, у сваю чаргу, заявіў Радыё Свабода, што беларускія спэцслужбы ня маюць дачыненьня да інцыдэнту з затрыманьнем былога мэнэджэра БКК Дзьмітрыя Самойлава ў Маскве.
Артур Стрэх: «Ня трэба быць прафэсіяналам, каб пабачыць абсурднасьць інфармацыі, якая распаўсюджваецца асобнымі інтэрнэт-рэсурсамі. Гэтая інфармацыя, да таго ж, носіць яўна правакацыйны характар.
Вядома, што на цяперашні момант Сьледчы камітэт РФ рыхтуе дакумэнты для экстрадыцыі на тэрыторыю РФ Уладзіслава Баўмгертнэра, дзе зь ім і зь іншымі фігурантамі так званай „калійнай справы“ будуць праводзіцца неабходныя мерапрыемствы расейскімі праваахоўнымі органамі, у якіх дастаткова магчымасьцяў для правядзеньня апэратыўна-сьледчых дзеяньняў і забесьпячэньня аб’ектыўнага расьсьледаваньня гэтай справы.
Апроч таго, не выклікае ніякіх сумненьняў узровень кампэтэнтнасьці і прафэсіяналізму супрацоўнікаў ФСБ, які дазваляе выключыць магчымасьць працы супрацоўнікаў замежных спэцслужбаў на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі».
Пасьля інцыдэнту на Ленінградзкім вакзале ў Маскве, дзе ў мінулую пятніцу супрацоўнікі спэцслужбаў Беларусі паспрабавалі затрымаць грамадзяніна Расеі, аднаго з топ-мэнэджэраў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія » (БКК ) Дзьмітрыя Самойлава, служба бясьпекі «Ўралкалія» ўзяла пад ахову ўсіх супрацоўнікаў кампаніі, да якіх праяўляюць апэратыўную цікавасьць беларускія сілавікі.
Як паведаміла расейская газэта «Известия», рызыку іх затрыманьня ў кампаніі расцэньваюць як высокую. Паводле службы бясьпекі «Ўралкалія», супрацоўнікі КДБ Беларусі ўсталявалі ў Маскве кругласутачныя пасты і сочаць адразу за некалькімі мэнэджэрамі «Ўралкалія».
У кампаніі пацьвердзілі, што ў мінулую пятніцу супрацоўнікі КДБ Беларусі паспрабавалі затрымаць на Ленінградзкім вакзале топ-мэнэджэра БКК Дзьмітрыя Самойлава, які ехаў у Санкт-Пецярбург. Некалькі апэратыўнікаў у цывільным зьнялі яго проста зь цягніка і паспрабавалі вывесьці з вакзалу, аднак бізнэсмэн падняў шум, які прыцягнуў увагу мясцовай паліцыі. Пасьля нядоўгага разбору ў аддзяленьні супрацоўнікі КДБ мусілі саступіць.