У ёй пазначана 75 гарадзкіх аб’ектаў, вартых увагі і турыста, і сталага жыхара Гомеля. Мапа ня толькі альтэрнатыўная, бо не падобная на дагэтуль існуючыя, падрыхтаваныя ўнітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія», але й крытычная — захавалася ў горадзе багата рэліктаў камуністычнай эпохі. Напрыклад, існуе 8 завулкаў Ільіча, каля двух дзясяткаў помнікаў Леніну. Зь іншага боку, нішчацца помнікі драўлянага дойлідзтва, якія вызначалі аблічча гораду стагодзьдзе таму.
Пазначаны на мапе ранейшыя назвы некаторых мікрараёнаў — «Каўказ», «Амэрыка», «Азія», «Сьвісток», «Спасава Слабада».
Схаваная ад людзкіх вачэй Спаса-Праабражэнкая стараверская царква, пабудаваная ў 1905 годзе. Выбітныя будынкі ўзьведзены па праекце архітэктара Станіслава Шабунеўскага.
Аматары хэндмэйду і стылёвых рэчаў рэгулярна ладзяць адмысловы Flea Market дзеля распродажу сваіх вырабаў і сустрэч зь сябрамі.
Цікаўныя да адвечных філязофскіх і духоўных пытаньняў маюць магчымасьць наведаць адмысловыя кінапрагляды пры гомельскім касьцёле Нараджэньня Божай Маці.
Пазначаны на мапе прапановы й мары гараджанаў — пра сваё мэтро, опэру, МсDonalds, пешаходную вуліцу.
«Самае галоўнае, што мусіць зразумець і ўбачыць на гэтай мапе і гамяльчук, і чалавек зь іншага месца, што Гомель — гэта не такі шэры горад, што ў ім ёсьць чым сябе заняць і што паглядзець. Мы імкнуліся разбурыць стэарэтып: нібыта ў горадзе, апрача палаца Румянцавых-Паскевічаў, няма чаго паглядзець. Мяркую, што нам удалося таксама паказаць вялікі патэнцыял Гомеля», — кажа кіраўнік «Талакі» Яўген Меркіс.
Альтэрнатыўная мапа фармату А3 створана ў межах агульнанацыйнальнай кампаніі «Зробім лепш!» і выдадзена накладам 500 асобнікаў.